Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925). Гіпаліт Корвін-Мілеўскі

Читать онлайн.
Название Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)
Автор произведения Гіпаліт Корвін-Мілеўскі
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 9785006545892



Скачать книгу

Тышкевіч, якому тады было ўсяго 30 гадоў, быў асобай, якая павінна была жыць у гарачыя часы Сасаў ці нават яшчэ больш ранейшых. Сірата, з дзесяцігадовага ўзросту без бацькі і маці, меў у сваім распараджэнні вялікую маёмасць і набыў яшчэ невялікі маёнтак Ландварава недалёка ад Вільні, дзе дзякуючы памяркоўнасці генерал-губернатараў Бібікава і Назімава, якія хацелі мець пры сабе ад'ютанта з мясцовай арыстакратыі, вёў фантастычны лад жыцця34. Ён уласным коштам утрымліваў 18 конных казакоў, для іх і свайго камфорту трымаў яшчэ паўтузіна казачак. Адзіным заняткам казакоў было пакрасавацца перад штодзённымі гасцямі – у асноўным віленскімі прыжываламі, «джыгітоўкай» і скокамі цераз паштовыя брычкі. Скакалі таксама і некаторыя з казачак. Паход на Іўе стаў лебядзінай песняй Тышкевіча. Ён быў ужо па вушы ў даўгах, яго браты і дзядзькі згаварыліся і знайшлі для яго выключна разумную, нават мудрую і адукаваную панну Зоф'ю Горватаўну, дачку і сястру кіеўскіх губернскіх маршалкаў. На вялікім абедзе, не папярэдзіўшы, яго пасадзілі каля панны і, калі дайшлі да дэсерту, устаў нейкі пралат, прапанаваў «здароўе маладых», і справа была зроблена. Дзякуючы гэтаму ён пражыў яшчэ 30 гадоў найшчаслівейшага сямейнага жыцця бо кіраваўся прынцыпам, які я сам ад яго чуў: «Я дурны, а Зося мудрая, таму хай яна будзе галоўнай і кіруе маёнткам, а я буду рабіць глупствы».

      Між тым у Івейскай экспедыцыі Юзаф Тышкевіч дзейнічаў як выдатны стратэг. Маючы пяхоту на рэквізаваных сялянскіх вазах, ён ад світанку да змяркання праляцеў каля ста кіламетраў, спакойна заначаваў у адным з івейскіх фальваркаў і ў 10 гадзін раніцы, як каршак на чале сваіх 18-ці казакаў, якія шаблі трымалі ў похвах, а нагайкі ў паветры, напаў на тлум сялян на вялікім івейскім рынку.

      Хто мог, той драпаў па бакавых вуліцах і аддыхаўся толькі ў сваёй хаціне, рэшта адразу ж упала на калені і выдала нібыта сто завадатараў, пасля чаго супакоены натоўп да вечара з цікаўнасцю назіраў за «раздачай узнагарод» – гэта значыць доўгую, па велікапанскі вымеранаю лупцоўку па голым целе. Дасталася і прыгожаму полу, але праз кашулі. Вечарам ўсе пайшлі ці паехалі дахаты, некаторыя, зразумела, ехалі лежачы на жываце. Пяхота засталася на некалькі дзён, каб ушчэнт аб'есці насельніцтва. Пасля чаго ўсё прыгожа супакоілася, і калі б не вельмі цікавы ліст з падрабязнасцямі ад майго бацькі, які ён даслаў да нас у Парыж праз некалькі месяцаў, дык калі я ехаў праз тое ж Іўе ў Лугамовічы, я б не здагадаўся, што тут адбылася гэтая «рэвалюцыя ў рондалі»35.

      Гэты ж 1861 год упісаў у нашу мясцовую гісторыю сапраўды прыгожую старонку, сляды якой, у значнай ступені, бачны і цяпер. Праклёнам тых часоў было ўсеагульнае, па-сапраўднаму д'ябальскае п'янства вясковага люду, якое падтрымлівалася прыкладамі самой шляхты і аблягчалася фенаменальнай таннасцю гарэлкі (добры кілішак 40% – най гарэлкі прадаваўся ў вёсцы за два грошы, гэта значыць за 1 капейку). У дні маіх вакацый 1860 г. у святочныя ці базарныя



<p>34</p>

Юзаф Тышкевіч адным з першых уладкаваў у Ландварава тэнісныя корты. – Л. Л.

<p>35</p>

Натуральна, я канспектую гэтую гісторыю не de visu, але de auditu (не бачыў, але чуў, фр. – Л. Л.), але з лепшых крыніц – з аповедаў пана Юзафа Шалевіча і Тышкевіча, які пазней стаў палкоўнікам, я добра ведаў яго. І, нарэшце, па расказу адной з ахвяр гэтай драмы. Калі праз 15 гадоў я ўзяў Лугамовічы, там служыў конюхам мажны селянін, прозвішча якога я ўжо не памятаю, але якога, паводле нашага звычаю, празвалі Лындай (валацуга, гультай, той хто «б'е лынды» – Л. Л.). З-за голасу як у быка і схільнасці да бутэлькі, ён быў прызнаны адным з галоўных завадатараў і атрымаў самую вялікую порцыю – 100 бізуноў. Я паспрабаваў даведацца ў яго пра ход усёй гэтай справы. Мне было нялёгка дасягнуць гэтага, бо, як я пазней пераканаўся па некаторых героях турэцкай вайны 1877 года і японскай вайны 1904 года, паўнапраўныя грамадзяне, выбаршчыкі і нашы заканадаўцы звычайна маюць і захоўваюць уражанні толькі «пакуль скура свярбіць». Я быў здзіўлены, калі ветліва выказаў Лындзе некалькі слоў спачування з нагоды яго «пакутніцтва» і пачуў у адказ: «І добра атрымаў, паночку, чаго мне было туды лезці».