Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925). Гіпаліт Корвін-Мілеўскі

Читать онлайн.
Название Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)
Автор произведения Гіпаліт Корвін-Мілеўскі
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 9785006545892



Скачать книгу

ліквідацыі фінскай аўтаноміі і русіфікацыі ўсёй фінскай дзяржавы, мой калега Ксаверый Арлоўскі пачуў канец размовы двух саноўнікаў: «Дрэнна тое, што гэтыя фінскія шэльмы маюць халодныя голавы, іх, як палякаў, на паўстанне не падпіхнеш».

      Бацька ўсяляк стараўся зрабіць наша знаходжанне ў краі больш прыемным, каб нам падабалася тут больш, чым у Францыі. Ён прыдумаў прывезці да нас у Геранёны на ўвесь адпачынак, віленскага берэйтара пана Лукашэвіча з некалькімі яго добра выдрэсіраванымі канямі. Лукашэвіч, якому тады было 45 гадоў, удзельнічаў у венгерскім паўстанні ў 1848 г. пад кіраўніцтвам Дэмбінскага і Бэма, і таму, верагодна, насіў не чамарку, а так званую венгерку. Ён адразу пачаў праяўляць асаблівую прыязнасць да мяне і называў мяне «паручнікам». Акрамя сваіх манежных коней ён узяў з сабой яшчэ і вельмі прыгожага каня. На раніцы мы рэгулярна і метадычна бралі ўрокі на гэтых манежных конях, а пасля абеду, разам з маёй сястрой, якой было тады 15 гадоў і нашай 18-ці гадовай стрыечнай сястрой Ізабэлай Мікашанкай, якая зачаравала ўсю маладую Вільню сваёй прыгажосцю, мы (я і мой брат на нашых уласных конях) ездзілі на доўгія прагулкі. Сам Лукашэвіч, з заўсёды падвешанай на баку шабляй, ездзіў на згаданым вышэй маладым кані. Праз тыдзень, ён прызнаўся мне, 14-ці гадоваму смаркачу, што конь належыць пану Юзафу Снядэцкаму і што ён аб'езджаны для яго, будучага ротмістра, які сфармуе эскадрон, у якім ён, Лукашэвіч, будзе вахмістрам!

      У верасні гэтага года адбылося вяселле адной са шматлікіх гадаванак і адначасова, татавай пляменніцы. Паколькі двор яе маці межаваў з Менскім паветам, быў невялікім і аддаленым для гасцей, бацька вырашыў аддаць яе замуж з Геранёнаў. А паколькі, з-за агульнапрынятай нацыянальнай жалобы немагчыма было танчыць, бацька вырашыў замяніць танцы самадзейным тэатрам. Глядзельную залу і сцэну ён уладкаваў у вялізным новым мураваным амбары, які быў пабудаваны ў стылі парыжскага касцёла св. Магдалены. Зала была ўпрыгожана гірляндамі зеляніны і кіламетрамі рознакаляровай тканіны. Трупа складалася з майго дарослага і вельмі прыгожага брата ў ролі першага каханка, мяне, як першага коміка, Лукашэвіча, як рэзанёра, маёй сястры Марыі і стрыечнай сястры Ізабэлы Мікашанкі (першай, у амплуа наіўніцы, а другой, – какеткі) і бухгалтара немца Шварца які самой прыродай быў асуджаны выконваць гратэскную ролю. Мы сыгралі дзве аднаактавыя камедыі. За выключэннем выфранчанага таты, усе мужчыны былі апранутыя ў разнастайныя патрыятычныя строі: чамаркі, венгеркі, касцюшкаўскія сукманы і г. д. Калі мы ўжо сядалі за вясельную вячэру, прыехаў чацвёркай модных тады таўсталобых коней, верагодна адмыслова для гэтага дачакаўшыся адпаведнага моманту ля брамы, няпрошаны і нечаканы, вялізны, пузаты, размашысты, абсалютна як Заглоба, пан Вільгельм Пратасевіч, слынны ў наваградскім, лідскім і слуцкім паветах дасціпнік, аўтар гумарыстычных эпічных твораў… і дармаед50. На ім быў белы кунтуш з вылётамі, кармазынавы жупан, слуцкі пояс, саф'янавыя боты, канфедэратка з паўлінавым пяром, бракавала яму толькі карабелі,



<p>50</p>

Гл: Пратасэвіч Вільгельм. Суседчык гавейскі (з прадмовай Юрыя Пацюпы) // Ад Лідскіх муроў. 2019. №9. С. 6—47. – Л. Л.