Название | Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925) |
---|---|
Автор произведения | Гіпаліт Корвін-Мілеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785006545892 |
2 (14) лютага 1861 г. быў апублікаваны маніфест у якім абвяшчалася вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці і абшарніцкай улады над імі. Сялянам прадстаўлялася поўная ўласнасць на іх надзелы з адпаведнай платай спадчынніку грашыма, але пры гэтым фактычнае правядзенне рэформы адкладвалася на два гады, каб даць абшарнікам час для ўвядзення новых працоўных адносін, пабудовы неабходных гмахаў і пераходу ад прымусовай і дармовай працы да свабоднай і платнай.
Усё гэта чакалася шляхтай, але на галовы надзвычай цёмнага вясковага люду, які больш чым на 98% складаўся з непісьменных людзей, калі па загаду ўладаў пра яе чыталі са ўсіх праваслаўных і каталіцкіх амбонаў, справа прыйшла як нешта зусім незразумелае. Ніхто не разумеў неабходнасці двухгадовага тэрміну, наданне права ўласнасці многія сяляне распаўсюджвалі на ўсе землі, якія дагэтуль апрацоўвалі – на свае надзелы і на зямлю панскіх фальваркаў, і можна толькі здзіўляцца, што гэтая нязграбная працэдура не справакавала куды больш шырокія і крывавыя беспарадкі, чым тыя, якія мелі месца.
У нашым краі, зрэшты, нідзе не было хваляванняў у маёнтках, якімі кіравалі самі гаспадары, бо дзякуючы наогул добрым адносінам са сваімі падданымі, яны лёгка з імі паладзілі32. Але на мяжы з Лугамовічамі, маёнткам маёй маці (пазней маім), знаходзіўся вялізны маёнтак і зусім невялікае
32
Аднак рускі афіцэр М. Мяжэйцкі пісаў, што менавіта з мэтай задушэння сялянскіх хваляванняў у Лідскі павет быў перакінуты Нараўскі пяхотны полк: «Прайшло толькі некалькі месяцаў з дня маніфеста пра вызваленне сялян, і ў абшарнікаў пачаліся з імі непаразуменні, якія ўвесь час патрабавалі ўмяшання вайсковай сілы, … гэта і было прычынай паспешнага выкліку нашага палка з Курляндыі ў Літву. Падчас знаходжання ў Лідскім павеце полк, як кажуць, быў у разгоне: роты, па адной ці па дзве, знаходзіліся амаль у бесперапынным перасоўванні, робячы пераходы з аднаго паселішча ў другое для ўціхамірвання… сялянскіх бунтаў, уціхамірванні гэтыя суправаджаліся, як звычайна, розгамі». –