Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925). Гіпаліт Корвін-Мілеўскі

Читать онлайн.
Название Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)
Автор произведения Гіпаліт Корвін-Мілеўскі
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 9785006545892



Скачать книгу

які ўнёс даволі моцную плынь свежага паветра ў розныя сферы жыцця […]. З таго часу і да катастрофы 1870 года, паводле маіх успамінаў і ўражанняў, палітычная сістэма Францыі больш чым дзе-небудзь на кантыненце наблізілася да ідэалу: «свабода і парадак», – заўсёды недасяжны для чалавецтва ідэал.

      Дзякуючы катастрофе 1870 г., за якую значна большую долю адказнасці неслі тагачасныя левыя партыі, большую чым сам псеўдацэзар Напалеон III, які да гэтага часу набыў ва ўсёй Еўропе рэпутацыю горшую, чым рэальна заслугоўваў […]

      Калі я перайшоў у трэці клас банапартскага ліцэя […] хутка пазнаёміўся з таямніцамі не толькі палітычнага, але і свецкага жыцця тагачаснай сталіцы Сусвету. Нашым каштоўным інфарматарам быў пан Дзмітрый Бенкендорф, унук знакамітага жандара Мікалая I і сын старэйшай з трох дачок грэка Бенардакі, які моцна ўзбагаціўся на акцызнай арэндзе і пасяліўся ў Бруселі, дзе маладая ўдава Бенкендорф выйшла замуж за маркіза д'Аск. Карэспандэнтам Бекендорфа ў Парыжы, г. зн. прадстаўніком нашых бацькоў, да якога мы хадзілі па нядзелях і святах, быў Ле Дюк дэ Басана, ці Марэль, сын знакамітага начальніка палітычнай канцылярыі Напалеона І. Салон герцагіні дэ Басана быў адным з самых папулярных у Парыжы і наш сябар слухаў там разнастайныя свецкія плёткі, якія потым пікантна даносіў да нас. Да таго ж, пансіён пана Кузіна складаўся амаль выключна з сыноў тагачаснай парыжскай арыстакратыі ці плутакратыі, у тым ліку з выбітных сыноў Ізраіля. У нас было два Ротшыльды (адзін сёння яшчэ жывы), адзін Пэрэй, адзін Гінзбург, які падняўся на ваенных пастаўках падчас нядаўняй Крымскай вайны. Акрамя таго, у некалькіх маіх сяброў меліся старэйшыя браты, якія ўжо патрапілі ў высокія колы парыжскага свету, дзякуючы чаму мы ведалі пра любоўныя прыгоды незабыўных жрыцаў Венеры таго часу: амерыканкі Кора Пэрл, чароўнай Гартэнзіі Шнайдэр, стваральніцы «Прыгожай Алены» і пазней Вялікай герцагіні Геральштэйн, Джульеты ле Бо, неўзабаве, спадарожніцы жыцця графа Міхала Тышкевіча44, Ганны Дэсліён і інш. – быццам мы спалі пад іхнімі ложкамі. Таксама мы былі знаёмы і з тэатральным жыццём. Мой бацька, сам заўзяты аматар тэатра, прымушаў нашу бедную дзявотку45-маці, для адукацыі браць нас на спектаклі. І яна, не дзеля ўласнага задавальнення, бо ў яе наогул не было пачуцця музыкі, а толькі дзеля дзяцей, вадзіла нас у італьянскую оперу.

      Акрамя таго, пан Кузін, калі нашых бацькоў не было ў Парыжы, па суботах ці на святах вадзіў нас у «цнатлівыя» тэатры: гэта значыць у «Французскі тэатр» і «Гімназ», дзе панавала незабыўная Ружа Шэры, а таксама ў «Вялікую оперу» або ў «Камічную оперу».

      Мой бацька лічыў, што выхаванне хлопчыкаў не павінна грунтавацца толькі на кнігах. Таму, каб кожны з нас меў «па некалькі струн», ён з самага пачатку, каб мы «не загінулі марна», загадаў нам браць дадатковыя ўрокі музыкі і малявання. Мой брат, які быў вельмі таленавіты ў маляванні і жывапісе, да 20 гадоў не мог сыграць нават польку. А я, маючы сапраўдны талент да музыкі, ніколі не мог належна намаляваць нос. І ажно да паступлення



<p>44</p>

Граф Міхал Тышкевіч (1828, Валожын —1897, Рым) – падарожнік, калекцыянер, археолаг-аматар. Падарожнічаў па Егіпце і Нубіі (1861—1862, 1867—1868), вёў раскопкі і збіраў калекцыю антыкварыяту, якая цяпер размеркавана па многіх музеях свету (у тым ліку Парыж, Лондан, Капенгаген, Берлін, Бостан, Рым, Нацыянальны Музей у Варшаве). Аўтар Дзённіка падарожжа ў Егіпет і Нубіі (1861—1862), апублікаванага ў Парыжы ў 1863 годзе. Калекцыянер антычнага мастацтва. 2-гі ардынат Біржанскі (1862—1897), пацверджаны ў званні графа ў Расійскай Імперыі 8 траўня 1861 года. Яго першай жонкай у 1849 годзе ў Бердзічаве стала княгіня Марыя Радзівіл (1830—1902), дачка князя Мікалая Радзівіла (1801—1853) і Вікторыі Эміліі Нарбут (1800—1855). У мужа і жонкі было два сыны і тры дачкі: – Граф Юзаф Тышкевіч-Лагойскі (1851—1905), 1-я жонка з 1888 года Хелена Лаская (1862—1890), 2-я жонка з 1893 года Ізабэла Эмілія Вераніка Лаская (1859—1944), сястра першай жонкі. – Граф Ян Антоній Тышкевіч-Лагойскі (19 сакавіка 1852 – 9 чэрвеня 1901), 3-ці ардынат Біржанскі (1897—1901), з 1878 года меў жонку графіню Клемянціну Патоцкую (1856—1921). – Графіня Ядвіга Тышкевіч-Лагойская (1857—1879), з 1868 года муж – Адольф Марыян Бажэнік-Ялавіцкі (1841—1898). – Графіня Вікторыя Марыя Тышкевіч-Лагойская (1858 – 4 жніўня 1901), з 1878 года муж граф – Аляксандр Галабек-Язёрскі (1852—1895). – Графіня Ванда Тышкевіч-Лагойская (1863—1929), з 1883 года муж – Казімір Клеафас Раймунд Сулятыцкі (1854—1925). Другой жонкай Міхала Тышкевіча ў 1873 годзе стала яго даўняя палюбоўніца, францужанка Джульета ле Бо (нар. 1840). Другі шлюб быў бяздзетным. – Л. Л.

<p>45</p>

Дзявотка – празмерна набожная жанчына. – Л. Л.