Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925). Гіпаліт Корвін-Мілеўскі

Читать онлайн.
Название Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)
Автор произведения Гіпаліт Корвін-Мілеўскі
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 9785006545892



Скачать книгу

«Аляксандр – кравец», другі – пра адстаўку Бібікава.

      Як я раскажу пазней, гэтая змена не была добрай для нас, але яна была вельмі карыснай для маіх бацькоў. Справа ў тым, што пасля апошніх няшчасных родаў (дзіця пражыло некалькі гадзін) стан здароўя маці пастаянна пагаршаўся, і скончылася гэта поўнай стратай голасу27. Бацька ажно з Магілёўскай губерні хутка прывёз далёкую сваячку па кальвінах, панну Камілу Мацкевіч, 20-гадовую вельмі прыгожую і абаяльную жанчыну, якая павінна была стаць кампаньёнкай маці. На працягу 7 гадоў, пакуль да маёй маці не вярнуўся голас, яна была для яе неацэнным таварышам, а для нас стала старэйшай сястрой. Я і сёння не магу ўспамінаць яе без смутку.

      Бацька вырашыў вывезці маці за мяжу «да тых, хто ведае», як мне пазней сказаў адзін з нашых лекараў, але трэба было атрымаць пашпарт, а гэта было вельмі складана. Крымская вайна ўжо скончылася, але Парыжскі кангрэс яшчэ засядаў. За кожны замежны пашпарт трэба было не толькі заплаціць тысячу рублёў срэбрам, але і атрымаць адмысловы дазвол ад самога імператара. Годны Назімаў, які яшчэ з часоў «канспірацыі» 1849 г. меў асаблівую пашану да майго бацькі, дазволіў нам гэтыя пашпарты. Бацькі выехалі ў лютым з маім старэйшым братам Ігнацыем, да якога мая маці ад яго нараджэння была надзвычай прывязаная, а маю сястру Мэры, мяне і майго малодшага брата Аскара адправілі ў Геранёны з паннай Келер у якасці настаўніцы, у апошні момант Камілка Мацкевічаўна паехала з намі як віцэ-маці.

      Каля Вялікадня мой малодшы брат Аскар захварэў і маланкава памёр. Нашу пабожную і экзальтаваную маці вельмі глыбока закранула гэтая страта, яна лічыла, што мацярынскі абавязак не дазваляў ёй разлучацца са сваімі маленькімі дзецьмі. Але яна сама пакутавала ад цяжкай і працяглай хваробы і не магла вярнуцца да нас. Таму папрасіла бацьку прывесці нас да яе. Панну Келер звольнілі, і нас суправаджала панна Каміла. З начоўкамі, на сваіх конях, мы паехалі ў Вільню і Коўню, потым дабраліся да Вержбалава, дзе нас чакаў бацька. У Сталупянах пераначавалі і на другі дзень дабраліся да Круляўца. Тут толькі пачыналася сталая чыгуначнае сувязь з астатнім сусветам. Здаецца, на адным цягніку мы дабраліся да Бад-Эмса, таго самага, у якім праз 58 гадоў мяне заспела сусветная вайна і дзе мая маці тады праходзіла лячэнне, рэкамендаванае берлінскім др. Шонлайнам. Але тут яна не адчула ні найменшага паляпшэння, і таму мы паехалі ў Парыж, дзе мой бацька, па парадзе доктара Галянзоўскага, які на той час карыстаўся выключным уплывам сярод польскіх эмігрантаў, вырашыў даверыць маю маці апецы сусветнавядомага доктара Трусо. Гэты доктар сцвярджаў, як аказалася слушна, што ніякай спецыфічнай хваробы органаў дыхання няма і страта голасу з'яўляецца выключна вынікам малакроўя і нервовай слабасці і таму, як толькі агульны стан палепшыцца, голас вернецца. Аказалася, геніяльны француз меў рацыю, але лекавацца трэба было яшчэ шмат часу. Спачатку мы паехалі на ўзбярэжжа, у вядомы пазней на ўвесь свет Трувіль,



<p>27</p>

Алена Смалянічэнка, пісала, што людзі лічылі «… што „страшная пані Вераніка“ (памерла ў 1891 годзе) магла ад злосці не размаўляць цэлы год. Яе муж Аскар не карыстаўся спачуваннем сярод мясцовага насельніцтва, „вызначаўся тым, што дазваляў сваёй жонцы сябе загрызці“. Нягледзячы на частыя спрэчкі ў сям'і, яна паспяхова займалася гаспадарчымі справамі». – Л. Л.