Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925). Гіпаліт Корвін-Мілеўскі

Читать онлайн.
Название Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925)
Автор произведения Гіпаліт Корвін-Мілеўскі
Жанр
Серия
Издательство
Год выпуска 0
isbn 9785006545892



Скачать книгу

Пана!». На гэта імператар, напалову ўстаўшы, падняў келіх і з ветлівай усмешкай, з добрай вымовай, адказаў: «Вялікі дзякуй, шаноўнаму пану». Вядома, што да 1830 г. (Аляксандру ІІ было ўжо 13 гадоў), Мікалай І даваў свайму старэйшаму сыну польскага настаўніка як спадчынніку польскага трона.

      З вялікай радасцю мы правялі ўвесь адпачынак у сельскай мясцовасці, асабліва падчас так званых дажынак, арганізаваных для прыгонных сялян, хоць і са спазненнем, але па-чарзе у 4-х бацькоўскіх ключах: Геранёнах, Лугамовічах, Лаздунах і Цыціне. Дажынкі святкаваліся з бясконцай колькасцю вяндліны, каўбас, кмінных сыроў, бочак піва, вёдзер мёду (гарэлкі не было) і танцаў на траве пад гукі прыдворнага дзедаўскага аркестра «артыстаў», якіх бацька размясціў па сваіх 20 фальваркаў як больш-менш карысных эканомаў і збіраў іх толькі на падобныя ўрачыстасці.

      Тады нашы сяляне і сялянкі не мелі ні найменшага паняцця пра пінжакі, станікі і капелюшы. Яны насілі, у тым ліку і ў касцёл, свае традыцыйныя народныя строі, такія ж, як і ў часы караля Ягайлы, у мужчын нязграбныя, а ў кабет вельмі маляўнічыя і рознакаляровыя, са шматлікімі радамі рознакаляровых пацерак на грудзях і асабліва з багатымі і казачнымі галаўнымі жаночымі ўборамі. Праз дзесяць гадоў ад гэтага не засталося і следу. Натуральна, што мае тагачасныя псіхалагічныя даследаванні не маглі быць глыбокімі, але я павінен шчыра сказаць, што падчас гэтых трох святкаванняў дажынак у 1860, 1861 і 1862 гадах, я не адчуваў ніякай варожасці вёсак да панскіх маёнткаў. А з празмерна шматлікай дваровай прыслугай адносіны былі цалкам сардэчнымі, нават з адценнем фамільярнасці, якая праз некалькі гадоў саступіла месца цырыманіяльнай, але менш прыязнай ветлівасці.

      Ва ўсіх маёнтках, бацька, сам добры вершнік, падрыхтаваў для кожнага з нас адпаведнага верхавога каня і ладзіў паляванне з хартамі. Наведалі мы і пяць цётак з боку бацькі і маці, у кожнай з якіх мелася вялікая колькасць дзяцей. За выключэннем адной, усе яны жылі ў некалькіх дзясятках кіламетраў ад Геранён.

      Падарожжа адбывалася наступным чынам.

      На шляху мы заўсёды абедалі і мелі хаця б адзін начлег. Таму паперадзе нас на возе ехаў конюх і папярэджваў яўрэяў-карчмароў, каб тыя гналі ўсіх гасцей і пачыналі прыбіраць свой заезны дом. Праз тры гадзіны за ім ехаў сапраўдны караван у наступным складзе: першым – Яснавяльможны пан, адзін у карэце, запрэжанай чатырма коньмі. Другім – так звазваны кочабрык31 запрэжаны чацвёркай, у ім ехалі панічы з гувернёрам. Падчас пастою бацька па-чарзе клікаў аднаго з сыноў да сябе і вёў з імі размову, а фактычна, маналог, у якім расказваў вельмі цікавыя і павучальныя падрабязнасці са свайго былога жыцця ў краі і чытаў вельмі доўгія і яшчэ больш нудныя маралі пра ўсё тое, што трэба рабіць у жыцці, а чаго трэба пазбягаць, інакш … «марна згінеш».

      За панічамі ехала вялізнае матчына ландо на стаячых і вельмі чуллівых рысорах, якое так гайдалася па нашых пясчаных, камяністых



<p>31</p>

Кочабрык – (карэта-брычка) вялікая, крытая, конная павозка на рысорах, падобная на карэту. Звычайна чатырохколавая, чатырохмесная, з плоскім дном, з дзвярыма і надколавымі аркамі. Выкарыстоўваўся дробнай шляхтай у XIX ст. – Л. Л.