Название | Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925) |
---|---|
Автор произведения | Гіпаліт Корвін-Мілеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785006545892 |
Усе нашы знаёмыя належалі да лагера князя Адама Чартарыйскага, які захаваў свае галіцыйскія маёнткі і трымаў як бы сапраўдны каралеўскі двор у сваім гістарычным палацы – гатэлі Ламбер на востраве Сен-Луі, вельмі ўдала набытым на самым пачатку эміграцыі. Французскі ўрад абыходзіўся з ім як з кіраўніком правячай партыі. Асобаў з нашага краю, якія яшчэ толькі павінны былі ў апошняе дзесяцігоддзе Другой імперыі ўвайсці ў моц, у той час у Парыжы амаль што не было.
На пачатку лета маці з усім сваім гняздом пасялілася ў Д'епе, бо галоўным элементамі яе лячэння было марское купанне і як можна больш працяглае знаходжанне ля мора. Ужо тады нашы бацькі вырашылі выхоўваць нас у Францыі і па парадзе доктара Галянзоўскага29 пасля вакацый памясцілі нас у першакласным пансіёне пана Кузіна на вуліцы дзю Рашэ, на мяжы паміж уласна горадам і прадмесцем «Бацінёл», дзе была вельмі вялікая польская школа (250 вучняў)30.
Перад ад'ездам у Д'еп бацькі заўважылі, што мы ўжо амаль што цалкам сталі французамі. Каб не дапусціць гэтага, бацька даў нам на ўсё лета рэпетытара пана Касакоўскага, узятага з польскай школы ў Бацінёле, які меў абавязак размаўляць з намі толькі па-польску.
[…]
[У раздзеле ІІІ аўтар піша пра сваю вучобу ў школах Парыжа.]
Раздзел IV. Перад паўстаннем. Канікулы
29
Доктар Галензоўскі быў сапраўднай эміграцыйнай знакамітасцю. Ён пакінуў краіну адразу пасля заканчэння медыцынскага факультэта Віленскага ўніверсітэта. На пачатку задумаў адправіцца ў Мексіку дзе ў той час меўся велізарны недахоп лекараў, пры вялікім багаццю жыхароў (дзякуючы толькі што адкрытым срэбным капальням). У хуткім часе ён зарабіў вельмі значныя грошы і вярнуўшыся ў Парыж у росквіце сіл, цалкам прысвяціў сябе эміграцыі, галоўным чынам польскай школе, у якой жыў. Мой бацька моцна сябраваў з гэтым высакародным чалавекам, які ўскосна паўплываў на маё выхаванне.
30
Школа Бацінёл (Szkola Batignolles) – польскі ліцэй, паўстаў у 1842 г. у раёне Парыжа Бацінёл. –