Название | Успаміны пра семдзесят гадоў (1855–1925) |
---|---|
Автор произведения | Гіпаліт Корвін-Мілеўскі |
Жанр | |
Серия | |
Издательство | |
Год выпуска | 0 |
isbn | 9785006545892 |
45
Дзявотка – празмерна набожная жанчына. – Л. Л.
46
Яшчэ за 30 гадоў да з'яўлення аўтамабіля, з уздымам рэспублікі, недзе ў 1871 годзе карэты а-ля Дамон зніклі з Булонскага лесу.
47
У 1862 г. пачала працаваць чыгунка Пецярбург-Варшава. – Л. Л.
48
Музыка Юзафа Нікаровіча, словы Карнеля Уейскага. – Л. Л.
49
Аляксандр Ігнацы Веляпольскі (1803—1877), польскі дзяржаўны дзеяч. 3 лістапада 1861 г. памочнік намесніка Каралеўства Польскага вялікага князя Канстанціна Мікалаевіча, віцэ-старшыня Дзяржаўнага савета Каралеўства Польскага. Ініцыятар шэрагу ліберальных рэформаў, са жніўня 1863 г. у адстаўцы. – Л. Л.
50
Гл: Пратасэвіч Вільгельм. Суседчык гавейскі (з прадмовай Юрыя Пацюпы) // Ад Лідскіх муроў. 2019. №9. С. 6—47. – Л. Л.
51
У тэксце «вента» – такую назву мела ложа карбанарыяў. – Л. Л.
52
Міхаіл Мікалаевіч Мураўёў (1796—1866), генерал ад інфантэрыі, дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. Нарадзіўся ў Пецярбургу. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце. З 1811 г. на вайсковай службе. Удзельнік войнаў з Напалеонам. Актыўна дзейнічаў у дзекабрысцкіх гуртках. Суаўтар статута «Саюза працвітання». У 1820-я гады адыходзіць ад дзекабрыстаў і становіцца на праімперскія пазіцыі. Быў генерал-губернатарам у Віцебску, займаў іншыя высокія службовыя пасады. Дзейсна ўдзельнічаў у задушэнні нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830—1831 гг. Шмат зрабіў для «обрусения» беларускіх земляў. Ініцыятар адмены дзеяння ў заходніх губернях імперыі Статута ВКЛ 1588 г. У знак пратэсту супраць правядзення сялянскай рэформы 1861 г. пакінуў дзяржаўную службу. Але ў сувязі з паўстаннем 1863 г. быў накіраваны генерал-губернатарам у Вільню з надзвычайнымі паўнамоцтвамі. За жорсткае задушэнне паўстання атрымаў ад прагрэсіўных сучаснікаў мянушку «Вешальнік», а ад дзяржавы – тытул графа з прыстаўкай Віленскі. У сваіх «Политических записках» даваў рэкамендацыі ўраду і сваім наступнікам па далейшай палітыцы ў заходніх губернях. З 1865 г. у адстаўцы. – Л. Л.
53
Віленскі доктар Юльян Цітыюс успамінаў сваю размову з віленскім гене�