Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвiч

Читать онлайн.
Название Праклятыя госці сталіцы
Автор произведения Альгерд Бахарэвiч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2008
isbn 978-985-6808-68-2



Скачать книгу

выбухала загадкавым, аднак адназначна непрыстойным воклічам: “Жыд ведае Русь!”. Калі нацыяналістычныя шабасы сканчаліся, ён выглядваў у вакно: у сутоньне з кінатэатру выходзілі падлеткі зь бела-чырвонымі стужкамі ў валасах ды вясёлыя картавыя дзядкі, у кожнага пісьменьніцкі барэт на пляшыне. “Чуеш, Мікола!…” – неслася па двары; нехта нібы бомж валасаты валачыў за сабой гітару, а падобная да баптысткі дзеўка гучна запрашала ўсіх у “сядзібу на каву з канапкамі”. “Ну падаждзіце, будут вам седібы, будет вам і кава с канапай”, – хаваў свой гарачы шэпт у складкі бруднай фіранкі Грышук; дом заміраў, на кухнях выключалася сьвятло, жыльцы пачуваліся як пад акупацыяй. І толькі калі апошні нашчадак паліцаяў садзіўся ў трамвай, зноў запальваліся экраны тэлевізараў, вулічныя ліхтары й сонцы ў душах; людзі, гнаныя нейкім прыемным шалам, шукалі ў трох тэлевізыйных хваінах Леаніда Якубовіча – мудрыя вусы супакойвалі й давалі надзею. А ў гэты час Мая Леанідаўна ўласнаручна ставіла кінатэатр на сыгналізацыю, падымала каўнер асеньняга паліто й рушыла на прыпынак.

      23

      Яна была разумнай жанчынай, Мая Леанідаўна, і пасьля таго як цягнік гісторыі зноў набраў ход і над краінай усталявалася стабільна-бязвоблачнае неба, у дырэктаркі зьявіліся нядобрыя прадчуваньні. Аднак, аптымістка па натуры, яна спадзявалася, што ў яе яшчэ ёсьць хаця б пара гадкоў… У кінатэатры штотыдзень адбывалася якая-небудзь імпрэза, білетэрка, пабудзі яе сярод ночы, магла на памяць распавесьці біяграфію любога клясыка айчыннай літаратуры, кінамэханік спакойна мог пісаць доктарскую па дакумэнталістыцы семідзесятых, а прыбіральшчыца мыла падлогу новым дзяржаўным сьцягам. Шафа ў кабінэце Маі Леанідаўны ламілася ад кніг з аўтографамі славутых майстроў культуры – прыемна было часам зірнуць на сьляды заслужаных асадак: “Дарагой Маі з падзякай! Няхай не згасае сьветлы агмень…” і г.д. Кіно ў Жданаве спраўна працягвалі круціць, аднак нейкім чынам яно адыйшло на другі плян. Барадатыя барды, адсьпяваўшыся, забіралі публіку ў бліжэйшую пяльменную жлукціць гарэлку, у залі заставаліся адзінкі, якія не зьвярталі на экран ніякай увагі, а гучна лаялі ўладу. І слова ж ім ня скажаш, бо сталыя ж і знакамітыя людзі!… Аматары бяспройгрышнага галівуду, вядома ж, аддавалі перавагу іншым кінатэатрам, на “Жалезныя сківіцы”ў кіношку імя Жданава, напрыклад, прыйшло толькі пяцёра школьнікаў, што бессаромна прагульвалі дыктант па бумскай мове, дырэктарка ведала кожнага ў твар – дагэтуль іх клясу гвалтоўна прыцягвалі на дакумэнтальны фільм пра Адамовіча, а яшчэ раней – на юбілейную рэтраспэктыву Пташука, з панядзелка па пятніцу. Мая Леанідаўна, застаючыся сам-насам з сваёй параненай душой, неаднойчы вырашала: трэба ратаваць сытуацыю, аднак на наступны дзень да яе прыходзілі юныя паэты-скандалісты, і яна, пагаварыўшы зь імі чвэрць гадзінкі, пусьціўшы сьлязу ад роднай мовы пад яшчэ просячымі малака вусікамі, пагаджалася: “Добра, праводзьце сваю вечарыну”, і праз два тыдні яны прыходзілі: на плітцы