Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвiч

Читать онлайн.
Название Праклятыя госці сталіцы
Автор произведения Альгерд Бахарэвiч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2008
isbn 978-985-6808-68-2



Скачать книгу

боты; вакол была хрушчоўская адліга, новая дырэктарка тупала па лужынах, абпырскаваючы рэпэртуар імпартнымі кінакроплямі. Потым кінатэатрам кіравалі таварышы дэ Фюнэс і Жан Марэ… Гэта быў залаты век у гісторыі няшчаснага сынэма, давялося нават закупіць два тузіны нязручных, але танных крэслаў з патыліцамі кадэбістаў; пэнсіянэркі, што ішлі ў кінатэатр імя Жданава білетэркамі па спакойны сон і ціхую старасьць, не вытрымлівалі наплыву гледачоў і сканчалі жыцьцё самагубствам.

      Але неўзабаве кінатэатр абязьлюдзеў. Фантамас пагудзеў яшчэ крыху ды вярнуўся ў родную капкраіну, дзе перайшоў на парляманцкія сродкі барацьбы, перамог на муніцыпальных выбарах у Сан-Трапэ, горадзе-пабраціме сталіцы нашай Радзімы, і напісаў кніжку мэмуараў. Стужка ў кінатэатры імя Жданава пайшла айчынная, панылая, аднастайная, як бясконцы лістападаўскі дзень. А дырэктарам стаў ціхі, хваравіта ахайны, паталягічна ветлівы чалавек, які вітаўся нават з прыбіральшчыцай. Аднойчы па яго прыехалі і пасьля гэтага сымпатычнага начальніка ніхто ня бачыў. Па чутках, небарака раней працаваў у адным далёкім аўтаномным краі і быў заўзятым хабарнікам. А тут зноў узяўся за старое – спэкуляваў фінскай сантэхнікай, якую захоўваў у кінарубцы. Кінамэханік быў апраўданы празь недахоп доказаў.

      21

      Потым дырэктары пачалі зьмяняцца як рымскія кесары ў пэрыяд заняпаду імпэрыі. Прэтарыянская эпоха прынесла нябачныя дагэтуль пераўтварэньні. Ля кінатэатру паставілі будку з марозівам, пепсі-колай і півам, прыбіральню зачынілі на рамонт, а пасярод двара выкапалі падземную, платную. На экране замільгалі голыя грудзі заакіянскіх супэрмэнаў і бліскучыя потныя попы іхных сябровак. Увесь дом піў цэлы тыдзень, адыходзячы ад галоўнага красавіцкага шоку першага году новае эры: заслужаная артыстка рэспублікі на вачах у мільёнаў працоўных зьняла станік і агаліла свой падазрона роўны загар на цалкам савецкім бюсьце. Другая заслужаная артыстка, якая дагэтуль так пранізьліва грала патрыётак, задрала спадніцу і закрычала проста ў камэру: “Прастытутка я, разумееш!”. Ёй ня вельмі паверылі, бо абсалютная большасьць кінагледачоў ведалі артыстку як выканаўцу адзначанай ленінскай прэміяй ролі юнай партызанкі, закатаванай гестапа – у тым кіне яна крычала гэткім жа голасам: “Камсамолка я, камсамолка!”. Пасьля дзевяці ў кінатэатры пачынаў працу нядаўна адчынены відэасалён “Асалода” для дарослых – ды мясцовыя дзеці туды ня вельмі і рваліся, бо ўжо празь месяц працы гэтай культурнай установы ведалі на памяць увесь рэпэртуар: хто, каго, куды й колькі разоў. У дырэктарскім кабінэце адкрыўся магазінчык, у якім за неймаверныя грошы можна было набыць пасьпешліва змайстраваную парнаграфію айчыннай вытворчасьці. “Уся заля мокрая пасьля гэтага кіно”, – скардзілася давераным асобам з жыльцоў прыбіральшчыца падчас абеду. “Гэта дух маёра ходзіць”, – закатваў п’яныя вочкі вэтэран матацыклетнага заводу Грышук, на днях афіцыйна прызнаны маразматыкам першай групы. “Ходзіць, на кіно гэтае пазірае і плюецца, плюецца!”.

      Неўзабаве