Праклятыя госці сталіцы. Альгерд Бахарэвiч

Читать онлайн.
Название Праклятыя госці сталіцы
Автор произведения Альгерд Бахарэвiч
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2008
isbn 978-985-6808-68-2



Скачать книгу

адзін і той жа аповед: пра сваю колішнюю вайсковую службу ў Запаляр’і. Белага мядзьведзя, які калісьці ледзь ня зьеў тату, Назар ведаў як роднага.

      11

      На наступнае лета, як потым высьветлілася, апошняе на радзіме, Назара адправілі ў піянэрскі лягер. Новыя загадкі тамілі Назараву душу. Але ён вытрымаў. “Рукі на коўдру!” – лямантавала выхавацелька, уваходзячы ў цёмную хлапечую палату ды ўключаючы сьвятло, бо ніхто ня мог дазволіць чалавеку права на асабістае, таемнае і, што самае жахлівае, бескарыснае для краіны задавальненьне, і ён паслухмяна клаў рукі далонямі ўніз туды, куды загадана, а пад коўдраю вырастала трэцяя рука й шэптам чытала свой верш на свабоду.

      12

      Яны пераехалі ў Ніжнюю Кулумчу раптоўна, нібыта ўцякалі ад кагосьці. Некалькі тысяч душных кілямэтраў сям’я Назара адолела зь цяжкасьцю, таварыш Мінус валяўся з тэмпэратурай на верхняй паліцы й патрабаваў у жонкі даць яму грамадзкае даручэньне. На другі дзень у вокны вагона зазірнула сталіца, яе погляд абыякава прасьлізнуў па Назаравым твары, назаўсёды пакінуўшы ў ягоных вачох чырвоныя зорачкі. Сястра бадзялася па вагонах; цягнік выстрыгаў у бясконцых пушчах і дубровах даўгія палосы. Някрасаўскія мужыкі, зьняможаныя кабылкі й падобныя да Назаравага бацькі ўазікі з выглядам фаталістаў чакалі, пакуль падымецца шлягбаўм. Рэкі станавіліся ўсё шырэй, а на трэці дзень іхнага падарожжа вагоны, здавалася, завісьлі над неабдымнай, страшнай, бяскрайняй воднай паверхняй. Назар глядзеў уніз з захапленьнем, а потым азіраўся на сваіх спадарожнікаў: як гэта яны не баяцца ўпасьці ў Касьпійскае мора. Маці жавала варанае яйка й драмала, таварыш Мінус чытаў мясцовую праўду.

      Увечары ў вагоне зьявіўся першы Салавей-разбойнік, прадаваў кавуны. Назар атруціўся й да самае Ніжняе Кулумчы праседзеў у прыбіральні.

      13

      “А мне што”, – шчэрыла рэдкія зубы правадніца. – У вас у білетах напісана: да Кулумчы. Ідзіце ў міліцыю”. Усё красамоўства таварыша Мінуса апынулася бясьсільным перад гэтай жалезнай лёгікай; уздыхнуўшы, ён схаваў у кішэню клятчасты лісток з кароткім тэкстам: “Я сустрэла чалавека, зь якім мы пасьлязаўтра расьпісваемся. Не сярдуйце на мяне. Ваша дачка”, узяў у вадну руку чамадан, а ў другую – валізу й павёў жонку з сынам на станцыю.

      Ніжняя Кулумча была маленькім сонным пасёлкам, які, нібыта сярэднявечная вёска вакол фэадальнага замку, вырас за апошнія пару дзясяткаў гадоў пры вялікім чыгуначным вузьле. Дзевяноста працэнтаў насельніцтва працавала на чыгунцы, астатнія або кармілі чыгуначнікаў, або лячылі іх, або імі камандавалі. Цётка сустрэла парадзелае Назарава сямейства прыхільна, саступіла бацькам свой высокі, дзявочы ложак, сама спала на двары, а Назару пашанцавала – у яго ўпершыню ў жыцьці зьявіўся ўласны пакой, цёмная камора збоку ад вэранды.

      Таварыш Мінус неўзабаве ўладкаваўся па партыйнай лініі, да таго ж ён раз на некалькі дзён пісаў у мясцовы баявы лісток “Кулумчанскі чыгуначнік” зьедлівыя