Плошча Перамогі. Ольгерд Бахаревич

Читать онлайн.
Название Плошча Перамогі
Автор произведения Ольгерд Бахаревич
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2021
isbn



Скачать книгу

пабудзіць!»

      «Даруй, дружа! – замітусіўся Драхман, круцячы іржавае жалезнае кола, з дапамогай якога адчынялася брама. – Не пазнаў! Не падобны ты на вестуна, вось і даў я маху! Давай, давай сюды, заходзь!»

      «А да каго ж я падобны? – злавесна засьмяяўся Лёкса Шпуль. – Вельмі цікава!»

      «Ну… – разьвёў рукамі Драхман, прапускаючы вестуна і дзяўчыну. – Ходзяць тут усялякія. Кажуць, што ў горад могуць прабрацца шпіёны!»

      «Шпіёны? – зарагатаў Лёкса Шпуль, ды толькі вочы ягоныя зусім не сьмяяліся. – Шпіёны зусім інакш выглядаюць, дурачыла. Шпіёну б ты адразу браму адчыніў, ды яшчэ пакланіўся б. Бо шпіёны з выгляду – самыя сапраўдныя паны. Шпіён бы на карэце прыехаў, з тройкай белых коней, ды ў золаце ўвесь. Ды з падробленым пашпартам. Шпіёны босыя ня ходзяць, запомні гэта, служака!»

      «Дык што там? – спытаў успацелы Драхман, ад нецярплівасьці аж пачырванеўшы. – Мы іх? Скажы, ня муч! Ці яны нас? Не… Па вачах бачу, што – мы іх!»

      І ён уважліва паглядзеў на Лёксу – нібы правяраў. Вястун зноў засьмяяўся.

      «Ну ясна, што мы іх, – паблажліва зірнуў на вартаўніка Лёкса. – Перамога! Поўная! Як кавалерыя з флянгу ўдарыла – пабеглі гэтыя сабакі, падціснуўшы хвасты! Слава нашаму каралю! Нялёгка было, нічога не скажу. Але кароль слаўна прыдумаў! Розумам іх узялі. Дый сіла на нашым баку была. Пакрышылі мы іх, як капусту! Яшчэ тыдзень-два, і вернуцца нашы, і Яго Вялікасьць на чале! Вось зажывем тады!»

      «Ну нарэшце! – расьцьвіў Драхман. – Ну вы малойцы! Слава нашаму каралю! Значыць, пакрышылі? Як капусту? Эх, вось бы зараз дамоў, ды ўсім на нашай вуліцы расказаць! А гэта хто з табой, што за дзеўка?»

      І ён паказаў тоўстым пальцам на дзяўчыну ў сіняй сукенцы, якая стаяла за сьпінай у вестуна і так ні разу не ўсьміхнулася.

      «Ты чаму перамозе не радуешся? – падміргнуў ёй Драхман. – А, паненка?»

      «А гэта адтуль, – сказаў важна Лёкса Шпуль. – Мая здабыча! Што ж ты, думаеш, я з пустымі рукамі дамоў вярнуся? Толькі таму, што кароль мяне вестуном прызначыў? Не, няма дурных. Усе з сабой здабычу цягнуць, дык хай і мне штосьці дастанецца».

      «Ты б яе вяроўкай прывязаў, ці што, – азіраючы дзяўчыну з усіх бакоў, сказаў Драхман. – Уцячэ яшчэ. Па ёй відаць – уцячэ! Дзікая!»

      «Не ўцячэ. Ад такіх, як я, не ўцякаюць. Яна мяне палюбіла. Ну ўсё, таўстун, мне ў палац трэба! Хопіць балбатаць! І не забудзь, пакуль у палацы мяне ня прымуць, каб пра перамогу нікому! Статут ёсьць статут!»

      «Статут, ага, – неахвотна кіўнуў Драхман. – Слухай… А ці ня ведаў ты там такога Ганса? Прыгожага такога… Мо чуў штосьці, што там зь ім?»

      «Ганса? – стомлена паўтарыў Лёкса. – Гм… Чакай, чакай… Можа, Ганса-драчылу?»

      «Яго! – узрадавана віскнуў Драхман. – Сябручок гэта мой даўні. Як ён, жывы?»

      «Ды яшчэ які жывы, – крыва пасьміхнуўся Лёкса. – Ні драпіны. Герой! Сам кароль яго адзначыў. Хоць і драчыла ты, сказаў, а біўся як леў. Я на свае вочы бачыў, як Ганс трох басурманаў паклаў. Адным махам. Шмальнуў у аднаго – ды другога шабляй, а трэцяга