Плошча Перамогі. Ольгерд Бахаревич

Читать онлайн.
Название Плошча Перамогі
Автор произведения Ольгерд Бахаревич
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2021
isbn



Скачать книгу

рэгентам. Нават хутчэй за ўсё з рэгентам. Навіна ж важная. Хоць і жудасная…

      «Я чула, як вы з маці размаўлялі, – сказала Вераніка. – Міха – гэта мой брат. А што з тым Цыцыкам? Пра якога вы казалі? У якога галава як гарбуз?»

      «Дык раскалолі той гарбуз на дзьве часткі, – ажывіўся Лёкса. – Шабляй заехалі зьверху, да мазгоў ажно дастала. Палова галавы налева, палова направа. Сам бачыў…»

      Ён прыкусіў язык. Ня трэба паненкам такія падрабязнасьці расказваць. Вераніка ажно зьбялела. А можа, і не зьбялела, яна ў цёмным куце стаяла. Можа, гэта ён сам сабе прыдумаў. Паненкі мусяць бялець ад такіх аповедаў. Ён зірнуў на Вераніку і пабачыў, што і праўда – твар у яе быў чырвоны, нібы ў хаце зрабілася горача, і вочы заблішчалі, яна высунула язык і аблізала сухія вусны.

      «Ну, вы не праймайцеся так, – пачаў ён апраўдвацца. – Таму ворагу, які гэта зрабіў, таксама ўжо з паненкамі не гуляць. Яму нашанская куля проста ў вока ўвайшла. Заляцела, як… Як муха, знаеце. І з таго боку выйшла. Бачылі такое?»

      «Не», – ціха сказала яна.

      Увайшла жонка палясоўшчыка, маці Веранікі, накінулася, зашыпела – што яна на стол ня ставіць. На стале зьявіліся халодная бульба і шынка, і смажаныя грыбы са сьмятанай, і гуркі, і пузатая бутэлька сьлівовіцы.

      Лёкса накінуўся на харч, а яны сядзелі і глядзелі на яго панурымі, аднолькавага колеру вачыма. За акном зноў зайграла жалейка.

      Кароль сабраўся на вайну,

      Абразы не сьцярпеў…

      Лёкса таропка запіхваў у сябе бульбу, радуючыся, што ёсьць яшчэ і грыбочкі. Палясоўшчык чамусьці не наліваў – і Лёкса наліў сабе сам. Выпіў і ўсьміхнуўся.

      «Вы чаго смурныя такія? Ня радыя каралеўскага вестуна вітаць? Што вы як мёртвыя? Раскажыце, як тут у нас справы. Што ў сталіцы чуваць? Бываюць жа ў вас госьці…»

      «Нам расказваць няма чаго, – сказала жонка палясоўшчыка. – Жывем як жывецца. Сына чакаем, Міху. Як пайшоў ён у паход, дык і не было ад яго вестак».

      «Пра Міху нічога ня ведаю. А пра Цыцыка я вам расказаў».

      «Ты нам лепш пра іншае раскажы, вястун, – паволі прамовіў палясоўшчык. – Пра самае важнае. Якую вестку нясеш?»

      «Я думаў, і так усё ясна, – сказаў Лёкса Шпуль і наліў сабе яшчэ. – Смачная ў вас сьлівовічка, дзядзька. Але больш ня буду. Інакш ногі заплятуцца. Прасралі мы вайну. Разьбілі нас ушчэнт каля Чорнае Скалы».

      Палясоўшчык пераглянуўся з жонкай.

      «Што, не такой весткі чакалі? – Лёксу раптам раззлавалі іхныя простыя, мірныя твары. – Верылі ў перамогу? Думалі, усё будзе як у песьні? Кароль сабраўся на вайну, ля-ля, ля-ля, ля-ля… А яно вось як выйшла! Добра песенька пачалася, ды блага скончылася! Бяз ног з прагнілай галавой!»

      Палясоўшчык паглядзеў на яго з пагардай. Але Лёксу было ўжо ўсё роўна.

      «Так, дзядзька! – грымнуў ён па стале кулаком, але атрымалася неяк ціха, толькі відэлец у талерцы дзьвякнуў. – Усіх паклалі. І Станю-пекара, і Жардзіну Людвіга, і Ганса-драчылу. І Жабу, і Рудога, і Віскарыка… Гэта толькі з тых, з кім я затаварышаваўся. А я – жывы! І ні ў чым не вінаваты! У чым мая віна?