Плошча Перамогі. Ольгерд Бахаревич

Читать онлайн.
Название Плошча Перамогі
Автор произведения Ольгерд Бахаревич
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2021
isbn



Скачать книгу

пакінуты войскам! Тут засталося толькі некалькі сотняў жаўнераў! Калі б дзяржава, якую прадстаўляе тут шаноўны амбасадар Хынь, напала на нас падчас нашага паходу – горад ня змог бы пратрымацца і дня. Праўда, пане Хынь? Перакладзіце яму! Не, лепш ня трэба».

      Амбасадар Хынь усьміхнуўся, пачуўшы сваё імя.

      «Але горад стаіць як стаяў, наш дыпляматычны талент дапамог нам заручыцца абяцаньнем Імпэрыі Хум не нападаць на нас да поўнай нашай перамогі! – працягваў рэгент. – Мы тут таксама не сядзелі склаўшы рукі, Шпуль. Мы думалі. Увесь час думалі. Думалі шмат пра што. У тым ліку і пра важнасьць інфармацыі. Калі ідзе вайна – вельмі добра думаецца, вястун…»

      Рэгент падняўся і захадзіў па залі сюды-туды.

      «Як пакараць таго, хто прыносіць кепскія весткі? І як узнагародзіць таго, хто прыносіць добрыя? Першыя – здраднікі. На іх ляжыць віна за паразу. Віна, якой яны спадзяюцца пазьбегнуць! Такіх трэба вешаць! Вешаць – і чакаць добрых навін! Вешаць! Вешаць усіх, хто сустрэне такога дрэннага вестуна, вешаць, бо яны заразіліся ад яго духам паразы, жахам і нявер’ем! Вешаць – пакуль ня зьявіцца той, хто прынясе добрыя навіны. Вешаць!»

      Рэгент вымаўляў гэтае слова з асаблівым задавальненьнем. Здавалася, ён будзе паўтараць яго зноў і зноў, пакуль яно ня зробіцца загадам. Але ён раптам супакоіўся і ўсьміхнуўся.

      «А тыя, хто прыносіць весткі шчасьлівыя і радасныя… – працягваў ён. – О, як мы засумавалі па радасных навінах! Тыя, хто прыносіць іх, заслугоўваюць шчодрай узнагароды!»

      Рэгент падышоў да Лёксы ўсутыч. Схапіў за гузік на запыленым мундзіры.

      «Ты прынёс нам шчасьлівую вестку, вястун. Ты атрымаеш за яе дастаткова грошай, каб жыць шчасьліва і ня думаць пра заўтрашні дзень. Ты атрымаеш слуг, званьне афіцэра палацавай гвардыі і прыдворны статус Шчасьлівага Вестуна! Я ўпэўнены, Яго Каралеўская Вялікасьць ухваляць нашае рашэньне, калі вернуцца. Бог дасьць, гэта будзе ўжо зусім хутка. Панове…»

      Рэгент павярнуўся да прыціхлых прысутных. Некаторыя яшчэ ківалі, пад уражаньнем ад ягонай прамовы.

      «Панове! Чаму б не аддаць вестуну дом нашага дарагога Кавальды? Ён стаіць пусты… Дарэчы, скажыце, каб Кавальду зьнялі зь вяроўкі і пахавалі за мурамі. Бяз помніка! І каб ніякіх апазнавальных знакаў! Яны там унізе і так зразумелі, што бывае з тымі, хто настройвае людзей супраць улады».

      Па залі прабеглі галасы – ад адной сьцяны да другой, ад дзьвярэй да дзьвярэй. Гэта перадаваўся з вуснаў у вусны загад. Рэгент стомлена сеў і зазірнуў у патухлую люльку.

      «Ты можаш ісьці ў свой новы дом, вястун. Зайдзі да скарбніка, табе выдадуць твой ганарар. Ты заслужыў яго. Дзе мастак? Няхай напіша партрэт героя! І выдайце яму форму! Боты! Паглядзіце на ягоныя ногі! Ён заплаціў імі за тое, каб мы гулялі сёньня банкет! Вывесьце сьцягі! Выдайце нашым шчасьлівым падданым хлеб, салёныя агуркі і віно! І не шкадуйце! Пане міністар! Вы, вы! Загадайце герольдам трубіць у трубы! І абвясьціце ўсім пра вялікую перамогу!