Знак чатырох. Артур Конан Дойл

Читать онлайн.
Название Знак чатырох
Автор произведения Артур Конан Дойл
Жанр Классические детективы
Серия Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Издательство Классические детективы
Год выпуска 1890
isbn 978-985-7165-33-9



Скачать книгу

і бесцырымонна, і я ледзь стрымаўся, каб не даць яму па твары. Міс Морстэн пабляднела – збялелі нават яе вусны – і прысела.

      – У глыбіні душы я ведала, што ён мёртвы, – сказала яна.

      – Я магу пра ўсё вам расказаць, – паведаміў ён, – больш за тое, магу ўзнавіць справядлівасць, што б там брат Барталам’ю ні казаў. Я вельмі рады, што гэтыя джэнтльмены будуць не толькі вашымі спадарожнікамі, але і сведкамі таго, што я збіраюся вам сказаць і хутка скажу. Мы трое цудоўна зможам супрацьстаяць Барталам’ю. Але не варта ўцягваць сюды старонніх людзей – паліцыю ці ўлады. Мы з усім парадзім без чужога ўмяшання. Розгалас можа раззлаваць Барталам’ю больш, чым што іншае.

      Ён прысеў на нізкую канапу і запытальна паглядзеў на нас бляклымі вадзяніста-блакітнымі вачыма.

      – Што да мяне, – сказаў Холмс, – то магу вас упэўніць: што б вы ні сказалі, далей за мяне яно не пойдзе.

      Я кіўнуў на знак згоды.

      – Ну і цудоўна! Проста цудоўна! – сказаў нізенькі чалавек. – Ці магу я прапанаваць вам бакал к’янці, міс Морстэн? Можа, такайскага? Іншых вінаў не трымаю. Дык я адкаркоўваю? Не? Ну як сабе жадаеце. Спадзяюся, вы не маеце нічога супраць дыму, гэтага лёгкага гаючага водару ўсходняга тытуню? Я трошкі нервуюся, а мой бясцэнны кальян цудоўна мяне супакойвае.

      Ён прымацаваў да вялікага сасуда трубку, і ў ружовай вадзе весела забулькатаў дымок. Мы размясціліся паўколам, выцягнуўшы галовы наперад і падпёршы рукамі падбароддзі, тым часам як наш дзіўны знерваваны гаспадар з высокай бліскучай макаўкай сеў у цэнтры і неспакойна запыхкаў дымам.

      – Калі я вырашыў упершыню адправіць вам пасланне, – сказаў ён, – то мог бы даць свой адрас, але пабаяўся, што вы не звернеце на маю просьбу ўвагі і прыведзяце якіх непажаданых людзей. А таму палічыў за лепшае арганізаваць нашую сустрэчу так, каб мой слуга Ўільямс мог спачатку на вас зірнуць. Яго абачлівасці я цалкам давяраю, і ён атрымаў інструкцыю нікуды вас не везці, калі штосьці падасца яму падазроным. Прашу прабачыць такія меры перасцярогі, але я вяду самотны і нават, можна сказаць, рафінаваны лад жыцця, а ўявіць сабе штосьці менш эстэтычнае, чым паліцэйскі, немагчыма. У мяне прыроджаная агіда да любых праяваў грубага матэрыялізму. Я рэдка дачыняюся з цёмным натоўпам. Як бачыце, я жыву ў атмасферы вытанчанасці і магу лічыць сябе апекуном мастацтваў. Гэта мая слабасць. Вось пейзаж – арыгінальны Каро*, і калі гэтага Сальватора Розу* знаўца яшчэ можа паставіць пад сумнеў, то мой Бугро* не выкліча ў яго аніякіх пытанняў. Я нераўнадушны да сучаснай французскай школы.

      – Прашу прабачыць мне, містэр Шолта, – сказала міс Морстэн, – але я прыехала сюды на вашую просьбу, бо вы хацелі нешта мне расказаць. Цяпер ужо позна, і мне хочацца скончыць размову як мага хутчэй.

      – Але нават у найлепшым выпадку яна адбярэ ў нас яшчэ трохі часу, – прамовіў гаспадар, – бо варта ўсё ж з’ездзіць у Норвуд і пабачыцца з Барталам’ю. Паехалі, паспрабуем яго пераканаць, калі атрымаецца. Ён злуецца на мяне, бо я раблю ўсё так, як лічу патрэбным. Учора вечарам мы досыць