Знак чатырох. Артур Конан Дойл

Читать онлайн.
Название Знак чатырох
Автор произведения Артур Конан Дойл
Жанр Классические детективы
Серия Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Издательство Классические детективы
Год выпуска 1890
isbn 978-985-7165-33-9



Скачать книгу

то ледзь не страціў прытомнасць і да самае свае смерці так канчаткова і не ачуняў. Пра што вялося ў пасланні, мы так і не даведаліся, але я паспеў заўважыць, што яно было кароткае і напісанае вельмі неразборліва. Шмат гадоў бацьку мучыла хандра, якая рабілася ўсё глыбейшай, але пасля гэтага выпадку здароўе яго пачало рэзка пагаршацца. Бліжэй да канца красавіка нам паведамілі, што надзеяў няма і бацька жадае сказаць нам апошняе слова.

      Калі мы зайшлі ў яго пакой, ён сядзеў на падушках і цяжка дыхаў. Ён папрасіў нас замкнуць дзверы і стаць па абодва бакі ложка. Схапіўшы нас за рукі, ён голасам, надламаным не столькі ад болю, колькі ад моцных пачуццяў, расказаў нам сваю дзівосную гісторыю. Я паспрабую дакладна перадаць вам яго апошнія словы.

      «Ёсць толькі адзін грэх, – сказаў ён, – які мучыць маю душу ў апошнія хвіліны. Гэта мая несправядлівасць да беднай сіраты Морстэна. Клятая сквапнасць, якая ўсё жыццё мяне пераследавала, пазбавіла яе скарбу, не менш чым палова якога па праве належыць ёй. Прагнасць – сляпое і дурное пачуццё, бо я не меў з гэтага скарбу ніякай выгады. Але я даражыў самім адчуваннем уласніка і ні з кім не мог яго раздзяліць. Зірніце на жамчужны ружанец ля бутэлечкі з хінінам. Я не магу расстацца нават з ім, хаця і збіраўся даслаць яго ёй. Вы, мае сыны, вернеце ёй належную частку скарбу Агры. Але не дасылайце ёй нічога – нават гэты ружанец – да самае мае смерці. Бываюць жа, ў рэшце, выпадкі, калі людзі папраўляюцца нават у такім кепскім стане, як я.

      Я раскажу вам, як памёр Морстэн, – працягваў ён. – Доўгія гады ён пакутаваў на слабае сэрца, але хаваў сваю хваробу ад усіх. Толькі я пра яе і ведаў. Калісьці ў Індыі дзякуючы цудоўнаму збегу абставінаў мы з ім завалодалі багатым скарбам. Я прывёз яго ў Англію, і адразу пасля свайго вяртання Морстэн адправіўся да мяне і запатрабаваў сваю долю. Ён прыйшоў пехам са станцыі, і яго пусціў мой стары верны Лал Чоўдар, які цяпер ужо нябожчык. Мы з Морстэнам разышліся ў меркаваннях, як падзяліць скарб, і моцна пасварыліся. У параксізме гневу капітан ускочыў з крэсла і тут нечакана прыціснуў руку да грудзей, смяротна збялеў і паваліўся на спіну, разбіўшы галаву аб вугал куфра са скарбам. Падбегшы да яго, я з жахам зразумеў, што ён мёртвы.

      Доўгі час я стаяў разгублены і думаў, што рабіць. Маім першым памкненнем было, безумоўна, паклікаць на дапамогу, але я не мог не разумець, што мяне тут жа абвінавацяць у забойстве. Гэтая смерць падчас сваркі і параненая галава будуць сведчыць супраць мяне. Да таго ж падчас афіцыйнага следства абавязкова ўсплывуць нейкія факты пра скарб, а я вельмі трывожыўся за гэты сакрэт. Морстэн сказаў мне, што ніводная душа не ведае, куды ён адправіўся. І я пачаў думаць, што ніхто пра гэта дазнацца не павінен.

      Так я ўзважваў усе «за» і «супраць», як раптам падняў вочы і ўбачыў ля дзвярэй свайго слугу, Лала Чоўдара. Ён праслізнуў у пакой і замкнуў за сабой дзверы.

      – Не бойцеся, сахіб, – сказаў ён, – ніхто не даведаецца, што вы яго забілі. Давайце схаваем цела – гэта будзе самы разумны выхад.

      – Але я не забіваў яго,