Знак чатырох. Артур Конан Дойл

Читать онлайн.
Название Знак чатырох
Автор произведения Артур Конан Дойл
Жанр Классические детективы
Серия Бібліятэка часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum”
Издательство Классические детективы
Год выпуска 1890
isbn 978-985-7165-33-9



Скачать книгу

якая зрэдку змянялася кароткімі перыядамі росквіту, і ўрэшце запіў і памёр. Вось і ўсё, што мне ўдалося высветліць.

      Я ўскочыў і, кульгаючы, пачаў раздражнёна хадзіць па пакоі. Словы сябра моцна мяне зачапілі.

      – Як гэта непрыстойна з вашага боку, Холмс! – усклікнуў я. – Не думаў, што вы апусціцеся да такога! Вы дазналіся дзесьці пра майго няшчаснага брата, а цяпер робіце выгляд, нібыта атрымалі гэтыя звесткі такім вось неверагодным чынам. Вы думаеце, я паверу, што ўсё гэта вы расчыталі па яго старым гадзінніку?! Гэта проста непрыгожа і, шчыра кажучы, патыхае махлярствам!

      – Мой дарагі доктар, – мякка перапыніў мяне Холмс, – шчыра прашу прабачэння. Гледзячы на гэтую справу як на абстрактную праблему, я зусім забыў, як балюча яна можа закранаць вас прыватна. Аднак даю слова, што да сённяшняга дня я пра вашага брата нічога не ведаў.

      – Але адкуль тады, дзеля ўсяго святога, вы пра гэта дазналіся? Вашыя высновы абсалютна правільныя, да самых дробязяў.

      – О, значыць, мне пашанцавала. Я мог прапанаваць толькі некалькі дапушчэнняў і не чакаў, што ўсе яны акажуцца правільнымі.

      – Але ж гэта былі не проста здагадкі?

      – Безумоўна, не – простых здагадак я ніколі не раблю, бо гэта кепская звычка: яна разбурае здольнасць мысліць лагічна. Вы ўражаныя толькі таму, што не можаце прасачыць мой ланцуг разважанняў і не заўважаеце дробязяў, ад якіх часам усё залежыць. Вось, напрыклад, спачатку я адзначыў, што ваш брат быў неахайным. Калі вы разгледзіце адваротны бок гадзінніка, то заўважыце на ім не толькі дзве ўвагнутасці, але і шматлікія драпіны, якія сведчаць пра звычку насіць цвёрдыя прадметы, напрыклад, манеты ці ключы, у той самай кішэні, што і гадзіннік. Не трэба быць выбітным мысляром, каб зразумець, што чалавек, які з такой абыякавасцю ставіцца да гадзінніка за пяцьдзясят гінеяў, вылучаецца пэўнай неахайнасцю. Цалкам лагічным падаецца таксама дапушчэнне, што ўладальнік такой каштоўнасці някепска забяспечаны і іншымі дабротамі.

      Я кіўнуў, паказваючы, што сачу за ягонымі развагамі.

      – Прымаючы гадзіннік, ангельскія ліхвяры звычайна надрапваюць іголкай нумар квітанцыі на яго адваротным баку. Такая пазнака зручнейшая за цэтлік, бо яе нельга згубіць ці пераблытаць. З адваротнага боку вашага гадзінніка я з дапамогай лупы налічыў як найменш чатыры такія нумары. Першая выснова: ваш брат нярэдка перажываў кепскія часы. Другая выснова: часам справы яго папраўляліся, іначай ён не мог бы выкупіць заклад. І ўрэшце, прашу вас зірнуць на адтуліну для ключа. Бачыце, колькі вакол яе драпінак? Яны сведчаць, што ключ слізгаў па корпусе. Хіба можа цвярозы чалавек, заводзячы гадзіннік, мець з ім столькі цяжкасцяў? Але для п’яніцы гэта звычайная справа. Ён заводзіць гадзіннік ноччу, і ключ у няцвёрдай руцэ пакідае такія вось сляды. Ну і дзе тут таямніца?

      – Усё ясна як божы дзень, – пагадзіўся я. – Прызнаюся, што быў да вас несправядлівы. Я мусіў больш давяраць вашым дзівосным здольнасцям. Магу я пацікавіцца, ці займаецеся вы цяпер якім расследаваннем?

      – Не!