Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур

Читать онлайн.
Название Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор произведения Макс Шчур
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2003
isbn 978-83-927771-1-3



Скачать книгу

пэўнай вытанчанасьці з разьняволенасьцю й па сутнасьці «мужчынскім» натуралізмам.

      Змоўніцкая блізкасьць, якая ўзьнікае між аўтарам і чытачом падчас гутаркі на эратычныя тэмы, у маім выпадку была яшчэ больш інтымнай з прычыны таго, што аўтар быў дзяўчынай. Я зайздросьціў ейнай адвазе й простаму майстэрству, зь якім яна выкладалася на муры, нястомна шукаючы рыфмы й словы, каб даць выхад празьмернай энэргіі свайго яшчэ здаровага й неспрактыкаванага цела:

      Трахацца б мне, трахацца,

      Толькі дзе ўзяць хлопца?

      Думала расплакацца,

      Ды зьявіўся Росьця.

      Удзень ябліся і ўначы —

      Сябрук прыйшоў дапамагчы.

      Боская штука, групавуха:

      3 хлапцамі, бабы – весялуха…

      На мурох прыпынку піша ня толькі яна – ёсьць там, зразумела, і іншыя аўтары. Напрыклад, ужо згаданыя графітысты, якія ў вольны ад скейтбордынгу час трэніруюцца ў пошуках свайго «почырку». У яе таксама ёсьць свой почырк – у абодвух сэнсах слова. Я адразу навучыўся адрозьніваць яго ад стылю іншых вершатворцаў – хлапцоў, якія імкнуцца яе нападабняць. Паэтку нельга зблытаць ні з кім:

      Матка сварыцца з дачушкай:

      Як нядзелі сьвяткавацца?

      Лепей зь печанаю гускай,

      Ці мо – з чэлесам у срацы?

      На вёсцы, дзе «печаная гуска» разам з наведваньнем касьцёлу зьяўляецца неад'емным атрыбутам усеабдымнай нядзельнай нудоты, гэтыя зьдзеклівыя радкі гучалі для мяне як адчайны маніфэст грамадзянскага непадпарадкаваньня бязьмежнай вакольнай тупасьці. Я быў, бадай, адзіным, хто шчыра радаваўся, калі на бруднай сьцяне з-пад ейнага пяра (ці хутчэй флямастэра) зрэдчас нечакана зьяўлялася штосьці новае.

      Уласна, пра тое, што гэта паэтка, а не паэт, я даведаўся не адразу – пасьля таго, як прачытаў наступнае прызнаньне:

      Цябе кахаць прычынаў столькі ўсякіх,

      Ды толькі я – чаму? – табе да сракі.

      Шмат рэчаў ёсьць, якіх я не люблю,

      Ды ад цябе й дзеля цябе – перацярплю.

      Я міма йду – чаго вароціш голаў?

      Я не красуня – так, але й ня голем…

      Гэты верш – па-мойму, адзін з найлепшых, – быў неўзабаве незваротна замазаны якаснай, відавочна, дарагой чорнай фарбай, купленай за бацькоўскія грошы – верагодна, таму, што ў ім, як на густ мясцовых падлеткаў, было замала вульгарызмаў. Той самы лёс напаткаў і верш на сьмерць ейнага сябра й аднагодка Вашка (ягонае імя я даведаўся з прысьвячэньня):

      Жыў аднойчы просты хлопец,

      He любіў жыцьця. Так жыць,

      Ён сабе падумаў, хопіць:

      Вырашыў сябе забіць.

      I аднойчы, y аўторак,

      Зь сьвету ён навечна зьнік:

      Меў у думках вэрхал, морак,

      Скочыў проста пад цягнік.

      Я не пасьпеў завучыць усяго тэксту, бо ён быў даволі доўгі – памятаю толькі, што сканчаецца ейная фрэска наіўна-манумэнтальным:

      Часам дастаткова хвілі,

      Каб кагосьці мы спазналі,

      Толькі каб пасьля забылі