Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур

Читать онлайн.
Название Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор произведения Макс Шчур
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2003
isbn 978-83-927771-1-3



Скачать книгу

не хацелася б адразу па прыезьдзе напівацца… A вось пад'есьці…

      Мялешка зарагатаў.

      Рэстарацыя была сапраўды побач, і праз хвілінаў дзесяць ён ужо мог з задавальненьнем назіраць, як згаладалы суайчыньнік прагна, але бязгучна сіляе мінэстру ў чаканьні спагецці, якім ён урэшце аддаў перавагу перад ляпёшкаю з падазронаю назвай.

      – Смачна?

      – Угу, – прамыкаў Паскевіч і адклаў яшчэ мокрую лыжку на кавалак белага хлеба, не наважыўшыся яе аблізаць. Ягоныя закарэлыя пальцы крыху трымцелі.

      – Доўга ехалі? – амаль ласкава запытаўся Мялешка.

      – Ня тое слова. Я ўжо думаў, ніколі не даплывем. Тры тыдні. Сядалі ў Лівярпулі. Заходзілі ў Санцягу, у гэта… у Сам-Паўлу. Я ўжо там і выходзіць зьбіраўся…

      – Ну-ну… I я там спыняўся па дарозе. Ажно ня верыцца! Колькі часу прайшло…

      – А вы – даўно прыехалі? – запытаўся Паскевіч, жуючы мокры хлеб.

      – Я? Адзінаццаць гадоў таму, у трыццаць пятым. Смаркач яшчэ быў дваццацігадовы…

      – Малады… – пахітаў галавой Паскевіч, нібы не ўхваляючы ягонага ўчынку.

      Мялешка пасьміхнуўся.

      – I дурны. Усе так кажуць – ну, хай сабе… Затое з усіх нашых аргентынцаў я тут самы старэйшы – за выключэньнем Бяляцкага… Я вас зь ім як-небудзь пазнаёмлю… Уцёк, прызнаюся шчыра, ад Войска Польскего. Мне гэтага мой гаспадар і пасьля вайны ўсё яшчэ дараваць ня можа. «Ты паляк, мусіў быў за Вэлькон Польскон змагацца, а не ўцякаць!» А я яму: па-першае, гэта вы паляк, а я русо блянко, магу і пашпарт паказаць. Па-другое, кажу, чаму ж вы самі за яе не змагаліся? A па-трэцяе, кажу, каб мяне тут не было, дык на кім бы вы цяпер, пане Сікорскі, грошыкі зараблялі?

      Пры слове «грошыкі» Паскевіч крыху пасур'ёзьнеў і насьцярожыў слых.

      – Даруйце, можа, не выпадае так адразу пытацца… Чым вы тут займаецеся?

      – Я? За мяне не хвалюйцеся. Прафэсійны баксэр. Таму, дарэчы, і ня п'ю – трэнэр не дазваляе, – засьмяяўся Мялешка. – Хаця ёсьць тут і лепшыя рэчы за гарэлку. Во, глядзіце: ведаеце, што гэта такое? He?

      – Белы тытунь?

      – Кока. Проста з Балівіі. Вось ёю мяне якраз трэнэр сам забясьпечвае – між намі – хоць гэта і забаронена… Асабліва перад матчамі…

      Паскевіч, трэба сказаць, быў уражаны Мялешкавай табакеркай значна менш, чым вялізарнай місай спагецці, якую акурат паставілі перад ім.

      – Мяне тут усе ведаюць! – балаболіў далей Мялешка, які быў сёньня відавочна ў гуморы. – Спытайцеся ў любога, хто такі Эль Грынго, і вам адкажуць: Эль Грынго, браце – гэта ўсясьветная кляса! Стаў грошы – ніколі не прайграеш! Ведаеце, колькі ўсе тут вінаватыя гэтым во кулакам? Ня верыце? Хочаце пераканацца? Прыходзьце ўвечары ў клюб «Арэна Сэнтраль» – у мяне там сёньня бой з Эль Раб'ёсам. Прыйдуць усе, каму лёгкага хлеба хочацца – гэта значыць, амаль усе нашы: палякі, украінцы, рускія… Іншаму сраку няма чым прыкрыць – але за такое відовішча апошні сэнтаво дадуць… Таксама, дарэчы, можаце паставіць! – засьмяяўся баксэр. – Хаця, калі сур'ёзна, то насамрэч ня раю, – дадаў ён шэптам. – Сёньня я павінен