Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік). Макс Шчур

Читать онлайн.
Название Ліст, знойдзены на папялішчы (зборнік)
Автор произведения Макс Шчур
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2003
isbn 978-83-927771-1-3



Скачать книгу

лесьвіцы ў сьцяне правага крыла з паўночнага боку, між першым і другім паверхам… Застаецца, каб пра яе даведалася паліцыя – гэты зь першага погляду нявінны выбрык архітэктара можа стаць важкім доказам на карысьць невінаватасьці Мялешкі і змусіць шукаць забойцу сярод найбліжэйшых да Галавача людзей… Тым часам вы ўжо будзеце ў Монтэвідэа.

      – Чакайце… Але калі вы лічыце мяне забойцам, чаму вы імкняцеся мне дапамагчы?

      – Як вам сказаць… Як чыстага лёгіка мяне цікавіць тэхнічны бок справы, вашая матывацыя не павінна мяне так ужо абыходзіць, але, ведаючы Галавача, я ўпэўнены, што яна ў вас была… Хаця й, натуральна, ня ў вас аднаго. Хто ведае, калі б я пайшоў тады з вамі, я, магчыма, таксама б яго застрэліў, – паспрабаваў пажартаваць Бяляцкі. – Хіба толькі, калі б я хацеў яго застрэліць, то дакладна ня дзейнічаў бы так бяздумна, як вы, спадзеючыся на ўдачу… Аднак спадарыня Фартуна, трэба сказаць, зь нейкай загадкавай прычыны была ў той вечар на вашым баку. Тое, што вы здолелі яго забіць, а пасьля яшчэ й зьнікнуць зь месца злачынства, іначай як цудам не назавеш, a паліцыя, як вядома, ня схільная верыць у цуды – ёй прасьцей верыць у вінаватасьць Мялешкі.

      Паскевіч сядзеў, угнуўшы плечы пад цяжарам аргумэнтаў Бяляцкага, і ня ведаў, ці варта яму наагул апраўдвацца. Урэшце, ён схамянуўся:

      – Слухайце, Вы кажаце, што ведалі Галавача – хіба ён сам ня мог, так бы мовіць, вынесьці сабе сьмяротны прысуд зь нейкай прычыны?

      Бяляцкі адмоўна пакруціў галавой.

      – Ён быў ня той чалавек, каб страляцца. Але ў пэўным сэнсе вы маеце рацыю. Галавач быў залішне прыкметнай публічнай асобай, так што рана ці позна зь ім мусіла нешта адбыцца.

      Паскевіч зазірнуў яму ў вочы:

      – Карацей кажучы, вы лічыце мяне агентам балынавікоў?

      – Крый бог! – усклікнуў Бяляцкі. – Я мяркую, што ў вас з Галавачом – ці Бальцаровічам, калі ўжо называць рэчы сваімі імёнамі, – былі асабістыя рахункі. паводле маіх зьвестак, падчас акупацыі ён быў кіраўніком гітлераўскай паліцыі ў Маладэчанскай акрузе. Як гэта ні дзіўна, вы таксама паходзіце з-пад Маладэчна, ці ня праўда? Хаця гэта можа быць і супадзеньнем…

      – Як я раней не здагадаўся… – горка ўсьміхнуўся Паскевіч. – Вы выдалі сябе, Бяляцкі. Гэта вы – агент бальшавікоў. Іначай адкуль бы вы ведалі ўсё тое, што ведаеце? Можа, якраз вам і даручылі яго прыбраць? Таму вы хочаце «дапамагчы» мне ўцячы, каб пасьля сьпіхнуць усю віну на мяне…

      – Гм, ды вы, я бачу, майстар прыдумляць сабе алібі, – ацаніў ягоны досьціп Бяляцкі. – Які год таму, неўзабаве пасьля прыезду Галавача, я моцна паспрачаўся зь ім наконт палітыкі. 3 таго часу я быў, бадай, адзіным, хто ня верыў у ягоны патрыятызм… Але ягоная біяграфія не цікавіла мяне, як і ён сам, да самай ягонае сьмерці. Даведаўшыся пра тое, што Мялешку падазраюць у забойстве, я пазваніў у Англію аднаму знаёмаму, які ведаў Галавача яшчэ як Бальцаровіча, і мае даўнія падазрэньні пацьвердзіліся. У мяне папросту тая загана, што я ня веру ў выпадковасьць.

      – Вось, –