Название | На заснежаны востраў |
---|---|
Автор произведения | Анка Упала |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Электронная кнігарня |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2017 |
isbn | 978-985-7165-513 |
– Яна малая і наіўная і верыць, што ўсе людзі добрыя, – кажа Тунтэматон.
– Э-э-э, можа табе пагаварыць з ёй, каб яна пільнавалася? – адказваю.
– Я не ведаю, што Фартун мне на гэта скажа. Усім заўважна, які ён, а яна ўсё адно лічыць, што ён добры.
– Дакладна… У яе не заржавее абвясціць: ”Ты такі добры, Зэйн, а вось Тунтэматон сказала мне пільнавацца з табой!”
– Менавіта!
Мы пасміхаемся, уявіўшы сітуацыю. Але насамрэч не хацелася б, каб Фартун трапіла ў гісторыю.
24
Мы вельмі шмат смяемся з Тунтэматон. Калі ты знайшла чалавека, з якім вы смеяцеся разам, жыццё ў чужой старонцы паварочваецца найлепшым бокам. Птушкі спяваюць, сонца свеціць, людзі ўсміхаюцца, усё атрымліваецца, ты трымаешся ў сядле.
– Глядзі, у Яблычным горадзе ёсць пластычная хірургія.
– Гэта ў іх цяпер зніжкі?
– Дзве па цане адной, можа?
– Уяўляеш, калі мы прыйдзем на заняткі з новымі грудзямі і павыкладаем іх перад сабой на стол? Марта скажа: дзяўчаты, што гэта з вамі?
Тунтэматон трыццаць два гады, яна паходзіць з нубійцаў. Скончыла ўніверсітэт у роднай краіне і магістратуру ў Еўропе, цяпер вучыць шведскую мову, каб працаваць тут. Афрыканская радзіма выціснула Тунтэматон за свае межы як іншароднае цела – там для жанчыны адзін кон.
– Усім пляваць, наколькі ты адукаваная, тваю вартасць ацэньваюць толькі па тым, колькіх ты нарадзіла. Як машыну па вытворчасці людзей. Бацькі не верылі ў маю самастойнасць, што я змагу вучыцца за мяжой, а цяпер ганарацца мной.
– А дзе б ты хацела жыць?
– У Стакгольме… альбо Дубаі.
Я ніколі не бывала ў Дубаі. Тунтэматон кажа, што там усё найсучаснейшае і людзі розных нацыянальнасцяў размаўляюць на англійскай, якую Тунтэматон уважае за другую родную мову.
У Сольне пад Стакгольмам летась адчынілі здаравезны гандлёвы цэнтр “Скандынавія”. Мацільда, якая сцягалася туды на шопінг, кажа, што гэтыя молы ёсць паўсюль у Швецыі, але такіх агромністых яна раней не бачыла.
– Усе кажуць, што ён велічэзны, – хмыкае Тунтэматон, – але я бачыла і большыя.
У Дубаі яна наглядзелася на пышнасць і размах. Вядома, гэта не шведскія паняцці. Шведскае – гэта lágom, Тунтэматон яно даспадобы.
Неўзабаве пасля знаёмства мы зрабілі спантанную лексікаграфічную працу, уклаўшы шведскі размоўнік, пры дапамозе якога можна падтрымліваць нязмушаную гутарку з тымі, хто ведае мову лепей. Гэтыя словы ў такім частым ужытку, што па прыездзе ў Швецыю я была літаральна атакаваная імі. Як яны не трапіліся мне ў ранейшай вучобе – не маю ніякага ўяўлення. Вось жа гэтыя тры кіты жывой шведскай гаворкі:
liksom – ‘так бы мовіць, скажам так’,
lite grann – ‘трошкі’,
spännande – ‘цудоўна’.
Сюды ж мы ўключылі lagom – ‘даволі, акурат столькі, колькі трэба, без збыткоўнасці’. Можа, яно і не такое частае,