Сённяшні свет – маленькі і крохкі. Тое, што адбываецца на іншым кантыненце, адбываецца на адлегласці выцягнутай рукі, адбываецца з табой. Мы ўсе жывём разам, дыхаем адным паветрам, п’ём адну ваду. Ніхто не чужы, ніхто не іншы настолькі, каб быць бясконца далёкім. У пэўным сэнсе іншасць – гэта ілюзія. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе аўтарка апісвае рэальных людзей і рэальныя падзеі. Змененыя толькі імёны і некаторыя тапонімы. «Я не магла дазволіць сабе бавіцца выдумкай, бо знаходжу гэтую гісторыю занадта важнай, большай за мяне, большай за нас, – кажа пісьменніца. – Хай тыя, хто пажадае, пражывуць яе разам са мной».