Название | На заснежаны востраў |
---|---|
Автор произведения | Анка Упала |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | Электронная кнігарня |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2017 |
isbn | 978-985-7165-513 |
– Дваццаць пяць…
– Black don’t crack! – жартуе Тунтэматон, калі па вяртанні я расказваю ёй пра гэты выпадак.
Яна таксама выглядае нашмат маладзей за свой узрост.
31
– У Судане зусім нядаўна скончылася грамадзянская вайна, і Паўднёвы Судан аддзяліўся, – адукоўвае мяне Тунтэматон. – Жанчынам там даводзіцца насіць хіджаб. Калі ўбачаць, што нехта без яго, забіраюць у паліцыю за непрыстойныя паводзіны. Хаця што гэта, скажыце, калі ласка, за фармулёўка?
– І потым кідаюць у турму?
– Ды не, адпускаюць.
– Усіх жанчын без хіджаба хапаюць? І цябе, і мяне могуць схапіць?
– Чапляюцца толькі да жанчын з Паўднёвага Судана. Калі нехта з Паўночнага, то ўжо не чапаюць. Замежніцы каля амбасады ў шортах ходзяць – ніхто ім слова не кажа.
– А ў Паўночным і Паўднёвым Суданах хіба людзі адрозніваюцца знешне?
Тунтэматон крыху марудзіць з адказам, шукае словы. Тэма датклівая, але, назіраючы маю неабазнанасць у пытанні, яна ўсё ж тлумачыць, што ў Паўднёвым Судане людзі маюць класічную афрыканскую знешнасць, а на поўначы народ з выгляду святлейшы, там заўважаецца дамешак арабскага насельніцтва.
– Атрымліваецца, нават па адценні скуры людзей дыскрымінуюць?
– Атрымліваецца, так.
Ад Тунтэматон я дазнаюся шмат таго, чаго раней не ведала пра Афрыку, у тым ліку тое, што гаварыць “пра Афрыку” агулам мала калі дарэчна.
– Алена, я не магу расказваць пра Афрыку, бо яна не ёсць нечым маналітным. Гэтаксама як і Еўропа – гэта ж мноства зусім розных краін і народаў!
– У маіх вачах ніхто не можа разглядзець зрэнкі, – кажа Тунтэматон, калі мы едзем электрычкай да Стакгольма.
– Паглядзі на мяне, – прашу я.
Вечаровае сонца ліе прамяні на яе твар.
– Я магу, бачу твае зрэнкі.
Потым дадаю:
– А ў мяне адна зрэнка большая за другую.
Цяпер Тунтэматон разглядае мяне.
Мы два кантыненты. З нядаўняга часу мяне пачала больш закранаць тэма колеру скуры, хоць раней не мела асаблівага значэння. Усходняя Еўропа, адкуль я паходжу, – самы белы (і самы бедны) еўрапейскі рэгіён, дзе не заўважаеш сваю “беласць”. Цяпер жа ўсё інакш. Мой колер скуры – адзін з многіх, і за ім цягнецца гісторыя прывілеяў. За колерам скуры Тунтэматон – іншая гісторыя і іншы досвед.
Аднойчы Астрыд задала мне і Вользе пераказ артыкула пра былую нацыстку з маленькага шведскага гарадка. Артыкул мы пераказалі, але я не змагла працытаваць нацысцкі слоган, што згадваўся ў газеце. Я некалькі разоў адкрыла рот, але… У кабінеце ціха, мірна. Усе слухаюць мяне. І мне зараз вымавіць слова на літару «н», каб яно вылецела і прыляпілася да… Навошта? У людзей ёсць імёны, каб называцца. Я сказала, што не хачу паўтараць тых слоў.
Тунтэматон часам кажуць, што яна не вельмі цёмная, яе гэта чапляе.
Я думаю пра свой колер. Мне часта закідаюць, што я занадта белая. На мне не трымаецца