Название | Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы |
---|---|
Автор произведения | Алесь Карлюкевiч |
Жанр | История |
Серия | |
Издательство | История |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-705-99-80 |
А ў вёсцы Загорнае нарадзіўся доктар тэхнічных навук Аляксандр Піваварчык, які зараз працуе ў Падольскім інстытуце. На навуковым рахунку нашага земляка – распрацоўкі па палётах першых касманаўтаў Аляксандр Аляксандравіч – аўтар некалькіх сотняў навуковых публікацый, шэрагу манаграфій, яго пяру належаць тры падручнікі.
I ўсё ж Клеччыну, як і ўсю Беларусь, немагчыма ўявіць без слуг прыгожых мастацтваў. Адсюль родам – легендарны наш сучаснік, літаратар, які аднолькава паспяхова спраўляўся са сваёй арыгінальнай працай і быў таленавітым рэдактарам знакамітых нашых празаікаў, – Уладзімір Максімавіч Дамашэвіч. Менавіта ён даваў дарогу ў свет першым кнігам Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Івана Чыгрынава. Пэўна ж, пакуль 6у дзе існаваць беларускае слова, імёны гэтых майстроў застануцца ў нашай гісторыі. I сам Уладзімір Максімавіч шчодра парупіўся на мастацкай ніве. Шырокі розгалас сярод чытачоў займеў яго раман “Камень з гары”, які, перш чым патрапіць у друк, ці не два дзесяцігоддзі праляжаў у шуфлядзе стала. Па дзеяй стала і сустрэча з аповесцю Уладзіміра Дамашэвіча “Кожны чацвёрты”. Гранічная шчырасць, за якую ва ўсе гады змагаўся ў літаратуры, зрабіла гэтыя творы яркімі, дынамічнымі, вартымі ўвагі. Працягвае сталага веку літаратар сваю творчую працу і зараз. У “Полымі” “Маладосці” друкуюцца яго новыя раманы і аповесці, на старонках газеты “Літаратура і мастацтва” – пісьменніцкі дзённік, выказванні з якога і зараз не страчваюць актуальнасці. Дарэчы, праз многія творы Уладзіміра Дамашэвіча праглядаецца яго малая радзіма – Клеччына. А разам з журналістам-земляком Уладзімірам Сазановічам (ён, праўда, рэдагаваў раённую газету ў Падмаскоўі) беларускі празаік напісаў дакументальную аповесць пра клецкіх