не можа не ўражваць. Нарадзіўся Хаім у 1874 годзе трэцім дзіцем у сям’і лесасплаўшчыка Озера і хатняй гаспадыні Рахел-Леа (прозвішча маці – Чмярынская). Усяго з часам дзяцей у Вейцманаў будзе ажно 15(!). Прыблізна ў 1894 годзе бацькі пераязджаюць у Пінск. Хаім на той час ужо, здавалася б, дарослы, самастойны чалавек. Заканчвае ў Шнеку рэальнае вучылішча. Мажліва, жаданне паспрыяць сыну і кіравала Вейцманамі, калі яны вырашылі перабрацца ў горад. Вышэйшую адукацыю Хаім набывае ў Германіі. Як з маладых гадоў будучы высокі дзяржаўны і палітычны дзеяч упітваў у сябе сіянісцкія ідэі, так ён рос і як вучоных-імік. У 1901—1904 гадах Хаім выкладае ў Жэнеўскім універсітэце. Затым з 1904 па 1919 год працуе ў Манчэстэрскім універсітэце, некаторы час узначальвае хімічную лабараторыю ў Брытанскім адміралцействе. Вейцман – заснавальнік Яўрэйскага ўніверсітэта ў горадзе Іерусалім, а таксама – навукова-даследчага інстытута па тэарэтычных і прыкладных прыродазнаўчых навуках у горадзе Рэхават. Нашаму земляку-вучонаму належыць каля 100 патэнтаў у галіне прамысловага прымянення шэрагу хімічных працэсаў. У 1920—1931 і 1935—1946 гады Вейцман узначальваў сусветную Сіянісцкую арганізацыю. А ў 1948 го дзе стаў першым прэзідэнтам Ізраіля. Па-свойму ўнікальны ўвесь род Вейцманаў. Маці Хаіма, Рахел-Леа, як толькі ў 1920 годзе пераехалі ў Эрэц-Ісраэль, заснавала ў Хайфе першы ў Ізраілі прытулак для састарэлых. Пляменнік Хаіма, Эзер Вейцман, набыўшы багаты вопыт вайсковай і дзяржаўнай службы, стаў у 1993 годзе таксама прэзідэнтам Ізраіля. Хаім Вейцман, які памёр у 1952 годзе, паспеў пакінуць выдадзеную ў Англіі (у 1949 годзе) аўтабіяграфію “Выпрабаванні і памылкі”. Дарэчы, пакуль што няма яе перакладу на беларускую мову.
Моталь – радзіма і чалавека, якога, на жаль, няма ў айчынных энцыклапедыях і даведніках: Лейзера Шмуля Чыжа. У Амерыцы яго ведаюць як аднаго з братоў Чэсаў і заснавальніка і гаспадара фірмы гуказапісу “Chess Records”. Нарадзіўся Лейзер у 1917 годзе. Моталь пакінуў у 1928м. Міграцыйныя чыноўнікі, калі патрапіў у ЗША, запісалі прозвішча як Чэс, бо так ім было больш зразумела. Прайшоўшы праз розныя жыццёвыя выпрабаванні, наш моталец захапіўся джазам, іншымі кірункамі афраамерыканскай музычнай культуры, стварыў фірму гуказапісу, адкрыў музычнае выдавецтва.
Адна з адметнасцяў Іванаўскага раёна: праз яго тэрыторыю праходзіць Дуга Струвэ, ці Руска-Скандынаўская дуга. Гэта – найбольш дакладнае і каласальнае па памерах градуснае вымярэнне дугі мерыдыяна ў свеце. Вылічэнні былі зроблены на адлегласці ад Чорнага мора да Паўночнага Ледавітага акіяна пад кіраўніцтвам рускага вучонага Васілія Струвэ. Было закладзена 258 геадэзічных пунктаў у 10 краінах. 3 іх 31 – у Беларусь Пяць з пунктаў унесены у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Тры – Асаўніца, Ляскавічы, Шчакоцк – іванаўскія. Мо з часам нехта з радзімазнаўцаў, тых, хто зацікаўлены геаграфічным краязнаўствам, і апіша “наш” адрэзак Дугі Струвэ?..
Раім падарожнікам зазірнуць і ў Стрэльна. Тут шмат цікавага ў справе захавання традыцый народнага побыту, народных рамёстваў. Нават створаны і працуе