Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

быценскую бібліятэку з рэдкімі кнігамі М. Грынчык перадаў Беларускаму ўніверсітэту культуры, дзе ён выкладаў”. Дарэчы, тут і клопат адзін важкі прыхаваны. На радзіме, у бацькоўскіх вясковых хатах, а яшчэ і на лецішчах хаваюцца ці захоўваюцца цяпер многія пісьменніцкія бібліятэкі. Апісаць бы іх, звярнуць увагу на зборы ў дачыненні да пісьменніцкай работы – чым не ўнёсак у літаратурна-краязнаўчую біяграфію Айчыны?!.

      Яркая асоба сярод літаратараў Івацэвіччыны – краязнаўчы пісьменнік Яраслаў Пархута (нарадзіўся ў сакавіку 1930 г. у вёсцы Мілейкі). Ён і лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі стаў за кнігі падарожных, вандроўных нарысаў. Шкада, што цяпер яны не перавыдаюцца. А столькі ў іх цяпла і любові да роднай старонкі: і ў “Зямлі бацькоў нашых”, і ў “Жальбе жытняга коласа”, і ў кнізе падарожжаў “Крыніца ёсць у родным краі.. ”.

      А колькі слаўных ураджэнцаў Івацэвіччыны мы яшчэ не згадалі! У вёсцы Выганішчы нарадзіўся вядомы дзяржаўны дзеяч Уладзімір Васільевіч Русакевіч (доўгі час – міністр інфармацыі краіны). У Скуратах – доктар хімічных навук Фама Мажэйка. 3 вёскі Була – таксама вучоныхімік, доктар навук Васіль Бурдзь. А вёска Яглевічы – радзіма кандыдата біялагічных навук Алега Бахура. Сузор'е імёнаў і яркіх жыццяў!..

      Сцежкамі Ігуменшчыны

      Каб са сталіцы выправіцца ў вандроўку па даўнейшым Ігуменскім павеце, трэба набрацца цярпення і вызначыць, куды ж плануем дарогу. На Уздзеншчыну?.. Таксама частка яе належала колішняму Ігуменскаму павету. У Смалявічы – іншы зусім кірунак. Можна паехаць на Беразіно, зазірнуўшы спярша ў Чэрвень – колішні павятовы Ігумен… Але ж мы давайце зусім абмяжуем нашу вандроўку і, пакінуўшы тлумны Мінск, скіруем свой шлях на Пухавічы. Па дарозе зазірнём у Дукору. А назад будзем вяртацца праз Чэрвень. Не забудзем пры гэ тым заехаць у Смілавічы.

      Чатыры старажытныя мястэчкі. Адно калісьці было павятовым горадам, цяпер – раённы цэнтр Чэрвеньшчыны. Два іншыя – Дукора і Пухавічы – звычайныя вёскі. Праўда, з прэтэнзіяй на першынства ў краі. Пухавічы нават напачатку 1920-х былі раённым цэнтрам. Але ўжо ў 1925м мясцовая раённая сталіца з адпаведнымі ўстановамі пераехала ў суседнюю Мар’іну Горку. Хіба што Смілавічы сталі гарадскім пасёлкам.

      Дык з якімі імёнамі, прыналежнымі да гісторыі на многія вякі, звязаны згаданыя паселішчы?..

      Дукора. Актрыса Таццяна Бандарчык, пісьменнік Васіль Гарбацэвіч, мовазнаўца Марыя Жыдовіч… Іх век спрычыніўся да маляўнічага і шматаблічнага жыцця, калі мястэчка было ў эпіцэнтры сацыяльных і грамадскіх падзей на Міншчыне. Калі палац і сядзіба Оштарпаў, а затым Гартынгаў прымалі ў сябе губернскую эліту. Цяпер відаць толькі некаторыя сляды той былой архітэктурна-ландшафтнай славы. Стаіць яшчэ адзінокая вежа каля ранейшага ўезду ў панскую сядзібу. Кажуць, што мясцовы прадпрымальнік Уладзіслаў Гумоўскі марыць узнавіць сядзібу, робіць першыя крокі па гэтым шляху. Ёсць і флігель з тых даўніх часоў. Некалькі гадоў у ім месціўся Пухавіцкі раённы краязнаўчы