Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

дастаткова шчыра і праўдзіва вымалёўвае сваіх персанажаў – Людвіка Пацея, Міхала Чартарыйскага ды іншых.

      Знакамітыя гаспадары, высокія дзяржаўныя мужы прадстаюць са старонак “Дыярыуша” скандалістамі, п’яніцамі, авантурыстамі. Гаворыць аўтар, прыкладам, пра прынцыпы, згодна з якім жыве брэсцкі падкаморны Людвік Пацей: “Калі ў мяне кінуць каменем, я яго схаваю, кінуць другім, трэцім – я іх таксама схаваю, але калі прыйдзе час, то, кінуўшы адразу тры камяні, абавязкова пападу ў свайго праціўніка”. Вядомы Марцін Матушэвіч і як перакладчык сатыраў антычнага паэта Гарацыя.

      У1744 годзе ў Камянцы нарадзіўся публіцыст і палітычны дзеяч Міхал Карповіч. Погляды нашага суайчынніка вызначаліся па тым часе радыкальным дэмакратызмам. Асветнік адным з першых у Беларусі выступіў з крытыкай сялянскага прыгнёту, прапанаваў адкрыць касы дапамогі сялянам дзе ля развіцця іх гаспадаркі. Як літаратар М. Карповіч вядомы аўтарствам двухтомных “Казанняў” (1776—1778 гг.).

      Літаратурна-мастацкая біяграфія Камянеччыны – лёсы яе ўраджэнцаў – пісьменнікаў, паэтаў Плакіда Янкоўскага (нарадзіўся ў 1810 годзе), Эдварда Пузыны (1878 год), Усевалада Ігнатоўскага (1881 год), Уладзіміра Стэльмаха (1910). 3 нашых сучаснікаў – акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі літаратуразнаўца Уладзімір Гніламёдаў, які нарадзіўся ў 1937 годзе ў камянецкай вёсачцы Кругель. У апошнія гады Уладзімір Васільевіч настойліва працуе ў мастацкай прозе. Галоўным клопатам пісьменніка сталася трылогія “Сямейная хроніка ў духу барока”. Першы раман – “Уліс з Прускі”. Другі і трэці – “Усход” і “Вяртанне”. Галоўная сюжэтная лінія – жыццё Лявонція Міхайлавіча Сцепанюка, дзе да пісьменніка. Падзеі ў “Хроніцы” звязаны з вёскай Пруска, яе ваколіцамі, аўтар расказвае пра гады Першай сусветнай вайны, бежанства прускаўцаў на ўсход. Чытаючы раман Уладзіміра Гніламёдава, не толькі адкрываеш Камянеччыну, але і па-новаму ўглядаешся ў Берасцейшчыну, Беларусь увогуле.

      Узнаўляючы даўніну па старых паштоўках, я мару пра адзін ілюстрацыйна-дакументальны і разам з тым мастацкі праект. Сабраліся б камянецкія мастакі, ды, углядаючыся ў большасці сваёй страчаныя памяткі матэрыяльнай гісторыі, узнавілі б фарбамі, лініямі даўнія краявіды. Тым болей што і сярод мастакоў ёсць ураджэнцы гэтай старонкі. Вось бы і ўзнавілі яны архітэктурнае ландшафтнае хараство Камянца, Высокага, іншых вялікіх і малых паселішчаў пушчанскай старонкі. Таго краю, які некалі бараніў генерал касінераў і яго ўраджэнец Рамуальд Траўгут (нарадзіўся ў вёсцы Шастакова ў 1826 годзе). Таго краю, пра які паэт Васіль Жуковіч (нарадзіўся на камянецкім хутары Забалацце ў 1939 годзе) напісаў:

      Я родам з тых мясцін л ясных,

      Дзе і раку завуць Лясною,

      Дзе і бярозы і сасны Аблокаў пух над галавою.

      Ізноўку прыпамінаю выпадковую сустрэчу з маскоўскім гісторыкам і пісьменнікам Кірылам Сокалам. Мы ў размове з ім згадалі і помнікі, што калісьці стаялі не так ужо і далёка ад Камянца,