Название | Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы |
---|---|
Автор произведения | Алесь Карлюкевiч |
Жанр | История |
Серия | |
Издательство | История |
Год выпуска | 2013 |
isbn | 978-985-705-99-80 |
Жыццё працягваецца. Свет становіцца багацейшым на новыя здабыткі. I за зробленым – людзі, новыя імёны, новыя спадчыннікі Янава-Іванава, яго ваколіц.
На Івацэвіцкай зямлі
3 17 раёнаў Брэсцкай вобласці Івацэвіцкі далёка не самы маленькі – і па плошчы, і па насельніцтву. I, канешне ж, Івацэвічы, вёскі і мястэчкі (а ёсць яшчэ адзін акрамя райцентра горад – Косава) багатыя на знакамітых ураджэнцаў.
Але спярша – колькі слоў пра самі Івацэвічы. Упершыню паселішча згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1519 го дзе. Тады яно належала Юндзілам. 3 2й паловы XVI ст. Івацэвічы – у Слонімскім павеце Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 3 1795 года – у складзе Расійскай імперыі. На тэрыторыі сучаснага Івацэвіцкага раёна – згаданы горад Косава, гарадскі пасёлак Целяханы, гістарычна адметныя вёскі Быцень, Альба, Бабровічы, Выганішчы, Вулька-Аброўская, Бусяж, Волька ды іншыя. Дарэчы, Івацэвіцкі край досыць насычаны (і гэтым таксама на Берасцейшчыне вылучаецца) помнікамі архітэктуры. У Быцені – Успенская царква (XVII ст.) і касцёл, пабудаваны ў XIX стагоддзі. Мікалаеўская царква – у вёсцы Дабромысль, Міхайлаўская – у Аброве, Крыжаўзвіжанская – у Гашчаве, Успенская – у Бусяжы…
У фальварку Мерачоўшчына (цяпер ён знаходзіцца ў межах горада Косава) нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка – кіраўнік паўстання 1794 года ў Польшчы, Беларусі, Літве. Што рухала генералам, калі ён усчыняў народны ўздым? Слова – самому Тадэвушу Касцюшку: “Глыбока адчуваючы, што прыгонны стан супярэчыць закону прыроды і дабрабыту народаў, я сведчу гэтым, што знішчаю яго цалкам і на вечныя часы ў маім маёнтку Сяхновічы Брэст-Літоўскага ваяводства як ад уласнага імя, так і ад імя наступных яго ўладальнікаў. Я прызнаю жыхароў вёскі, што належыць да маёнтка, вольным! грамадзянамі і нічым не абмежаванымі грамадзянамі зямель, якімі яны валодаюць. Я пазбаўляю іх ад усякага без выключения чыншу, паншчыны і асабістых павіннасцей, якія яны да гэтага часу мусілі выконваць у адносінах да ўладальнікаў гэтага маёнтка. Я заклікаю іх толькі, каб яны для сваёй уласнай карысці і для радзімы паклапаціліся аб на ладжванні школы і пашырэнні асветы сваіх дзяцей..
Косава – радзіма таленавітага паэта, кінадраматурга-дакументаліста, краязнаўчага пісьменніка Уладзіміра Мароза. Нарадзіўся ў чэрвені 1953 года. Закончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Працаваў у славутым “Мінскпраекце”. Але перацягнула да сябе мастацтва. У 1978 годзе пачынае выступаць у друку з вершамі, піша краязнаўчыя нарысы. Гістарычнасць Косава, знаёмства з помнікамі архітэктуры з самага дзяцінства, відавочна, наклалі сваю пячатку і на працу Мароза ў дакументальным кіно. Па яго сцэнарыях зняты фільмы “Кірыла Тураўскі”, “Леў Сапега, канцлер”, “За брамай забытых мелодый”, “Рэха збройнага чыну”, “Крыж ля дарогі”, “Крэва”,