Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы. Алесь Карлюкевiч

Читать онлайн.
Название Старонкі радзімазнаўства. Мясціны. Асобы
Автор произведения Алесь Карлюкевiч
Жанр История
Серия
Издательство История
Год выпуска 2013
isbn 978-985-705-99-80



Скачать книгу

Усходу, Чалябінскім педагагічным інстытуце. 3 1930 года – у Тувінскім навукова даследчым інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі. У той жа час Аляксандр Пальмбах стварае тувінскую пісьменнасць.

      Вайна сталася для Пальмбаха сур’ёзным выпрабаваннем. Загінулі два яго браты. Не вярнуўся з фронта старэйшы сын Спартак, выпускнік СШ № 1 горада Кызыл. Дарэчы, праз шмат гадоў гэтую ж школу закончыў Сяргей Шайгу, міністр па надзвычайных сітуацыях Расіі. Матэрыялы пра абодвух вучняў – у адным школьным музеі. Жонка вучонага ў час вайны знаходзілася ў Маскве, моцна хварэла. Пальмбах адзін даглядаў двух сыноў і настойліва працаваў. Як вынік – на пісаныя ў сааўтарстве “Граматыка тувінскай мовы” (1961), “Асновы тувінскай арфаграфіі” (1963), пераклады на рускую мову твораў тувінскіх літаратараў. Памёр Аляксандр Адольфавіч у 1963 годзе. Пахаваны ў Кызыле.

      Сярод знакамітасцяў, выпеставаных на Верхнядзвіншчыне, – і фалькларыст і грамадскі дзеяч Ігнат Яўстахавіч Храпавіцкі (нарадзіўся ў жніўні 1817 года ў вёсцы Каханавічы). Першы нумар альманаха “Рубон”, з якім актыўна супрацоўнічаў вучоны ў 1840я гады, адкрываўся вершам Храпавіцкага “Дзвіна”. У гэтым жа альманаху было змешчана грунтоўнае даследаванне фалькларыста “Погляд на паэзію беларускага народа”. У гісторыі застаўся і такі факт: разам з аднадумцамі С. Убры і Ю. Шчытом Ігнат Яўстахавіч яшчэ ў 1850 годзе рас працаваў праект скасавання прыгоннага права і вынес яго на абмеркаванне губернскага дваранскага сходу. 3 боку царскай адміністрацыі ідэя гэтая прыхільнасці тады не займела.

      3 вёскаю Бандзелі звязаны лёс пісьменніка Эдуарда Самуйлёнка (нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў жніўні 1907 года). Юнацкія гады правёў у Бандзелях, на бацькавай радзіме. Быў сакратаром камсамольскай арганізацыі Росіцкага сельсавета. I хаця памёр літаратар, лічы, у маладым узросце ў 1939м (не было нават 32 год), спадчыну па сабе пакінуў немалую: пры жыцці выйшла пяць яго кніг. Найболыную ўвагу чытачоў выклікаў раман “Будучыня”. У 1952 годзе пабачыў свет нават збор твораў у 2-х тамах. 3 верхнядзвінскага Шайцерава – празаік Тарас Хадкевіч (нарадзіўся ў сакавіку 1912 года). Пачынаў творчую біяграфію як паэт, у 1932 годзе выдаў паэтычны зборнік “Смялей, таварыш!”. Да Вялікай Айчыннай працаваў у газетах “Чырвоная Полаччына”, “Чырвоная змена”, “Звязда”, служыў у Чырвонай Арміі. У вайну ўдзельнічаў у першых баях 1941 года. У канцы верасня быў паранены і патрапіў у палон. У пачатку мая 1945 года ўцёк. Пасля вайны зноў на журналісцкай рабоце. Выдаў шмат кніг прозы і публіцыстыкі.

      Верхнядзвінск, Дрысеншчына – радзіма мастакоў, уважлівых да колераў, фарбаў, красак Айчыны творцаў. У Асвеі нарадзіўся Яўген Станіслававіч Ясвін. Вучань I. Ахрэмчыка, ён з 1966 года працуе пераважна ў жанрах карціны і партрэта. 3 Асвеі – і мастацтвазнаўца Франц Іосіфавіч Валадзько (нарадзіўся ў 1922 годзе). Родам з самога Верхнядзвінска – графік Валерый Ігнатавіч Шчасны (нарадзіўся ў 1951 годзе). Цікавасць выклікаюць графічныя лісты “Ураджай сорак першага”, “Купалле”, “Дзяды”, “Віцебск