Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна

Читать онлайн.
Название Крыві не павідна быць відна (зборнік)
Автор произведения Наталка Бабіна
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2007
isbn 978-985-7165-77-3



Скачать книгу

колам.

      Гэта ад неспадзяванкі. Я даўно ўжо ня маю надзей, але пляны яшчэ сную. І вось гэтыя пляны абваліліся, а руіны прыдушылі мяне такім цяжарам, што з-пад іх мне ня выбрацца. Кола круцілася ўсё хутчэй, туман перад вачыма гусьцеў, гусцеў, аж пакуль не згусцеў у папяровы кубачак з халоднай мінералкай. Зь цяжкасьцю сфакусаваўшы погляд на кубачку, тады на руцэ, што яго трымала, тады на тулаве, да якога рука мацавалася, тады на галаве над тулавам, я зьдзівілася настолькі, што мне нават стала лепш. Запамінальны выгляд у мужыка, які мяне паіў: худы да сухасьці, касцісты, вакол касаватага вока – шнар ад брыва да гарбатага носу, на другой шчацэ – пляма апёку. Пусты кубачак мужык кінуў у вялізны зашмуляны заплечнік і выхапіў стуль пунцовую ружачку з кропелькамі вады на пялёстках.

      – Табе.

      Я далонню ацерла з ілба халодны пот – сьлед мінулае непрытомнасці. Вопратка бамжацкая, зьбітыя боты. Рукі запэцканыя. Ружачка ў заплечніку… Мужык сеў побач, заплечнік прымасціў ля ног, скасавурыў на мяне і без таго касое вока і задаў няўцямнае пытаньне, якое, аднак, я выдатна зразумела:

      – Ты чаго?

      Калі цяля з лысінкай нарадзілася, з лысінкай яго і ваўкі зьядуць. Так і я. Вось толькі што жыцьцё – у каторы гэта раз! – тыцнула мяне носам і выразна сказала: «Людзям ня вер!», а я гляджу на шахвараста ў расхрыстанай куртцы, напэўна ж, прайдзісвета і махляра, і мне хочацца ўсё яму расказаць, бо такія ў яго прыгожыя, рэдкага фіялкавага колеру вочы, хай сабе й касое.

      Ну, я і расказала.

      …Калі ты настаўніца, у цябе трое дзяцей і жывеш ты, скажам, у Маладэчне, сточваць канцы з канцамі няпроста. Муж не памочнік. Як так выйшла, што вясёлы стройны хлопец, ад погляду якога трымцела маё сэрца васямнаццаць гадоў таму, ператварыўся ў азызлага чырванатварага барацьбіта зь зялёным зьмеем, я ня ведаю. У барацьбе, вядома, перамагае зьмей, і ў тыя рэдкія гадзіны, калі муж ня п’е, у яго адно жаданьне – напіцца. А дзяцей трое. Ратуе тое, што я добра шыю. Да мяне і паліто прыносяць шыць, і гарнітуры. А аднойчы наша дырэктарка прынесла і вывернула на канапу гару норкавых скурак.

      – Пашыеш мне футра, – сказала яна патрабавальна. – Добры вечар!

      Я пашыла. А куды падзенешся? Вочы баяцца, а рукі робяць. Дырэктарка была ў захапленьні.

      – У цябе талент! – вяшчала яна перад люстрам. – Прыроджаныя здольнасьці мадэльера!

      Футра гэтае яна паперла на выставу народных промыслаў у Менск. Мяне запрасілі на адкрыцьцё, і я тулялася паміж тканых капаў і вышыванак, дурэючы ад тлуму. Мардатая, адзін у аднаго, дэлегацыя дзелавых колаў Масквы трохі пагалёкала каля майго футра, а ўжо пры канцы дня да мяне рыссю падбегла дырэктарка.

      – Казіміраўна, пашанцавала! – горача зашаптала яна мне ў вуха. – Не прадзешаві! Пагаджайся! Грошы я пазычу! З нэндзы выберашся!

      Нічога не разумеючы, я вылупіла на яе вочы.

      – Нэла Казіміраўна, – загаварыла дырэктарка ўжо ўголас, перабольшана-ласкава. – Вашае футра зьвярнула на сябе ўвагу аднаго з нашых шаноўных гасьцей з Масквы. Прадстаўніца ягонай фірмы ў Менску, – яна велічна