Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна

Читать онлайн.
Название Крыві не павідна быць відна (зборнік)
Автор произведения Наталка Бабіна
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2007
isbn 978-985-7165-77-3



Скачать книгу

і срэбная. Я выбіраю рыбіну і плачу за яе ўдвая больш, чым запрошвае рыбак. Мне падабаецца, як ён пасьміхаецца, атрымаўшы грошы. Пасьля я яшчэ прашу аднесьці рыбіну ў садок у двары, і рыбак, кланяючыся, адыходзіць.

      Сонца паднімаецца высока, але на тэрасе заўжды халадок. Людзей на пляжы большае – хутка будзе ўжо натоўп.

      Цяпер пайсці ў горад – выбраць.

      …Выбраць у вулічных гандляроў чарговую зялёную сукенку, мяккую і далікатную, пальцы сьлізгаюць па тканіне, яе хопіць на тры разы апрануць. Потым паблякне колер і пасыплюцца швы, і яна паляціць у сметніцу. Яна не паспее надакучыць мне, а гэта нямала.

      …Выбраць нешта ў маленькіх крамах, дзе прадаюцца срэбныя пярсьцёнкі з волава, шкляныя рубіны ды сапфіры-стразы. Дзе-калі сярод развалаў шкляных рознакаляровых каменьчыкаў мільгне змрочнае вока сапраўднага смарагду ў аправе зь белага ці зялёнага золата або чарнёны бранзалет зь сямі сланоў, стары, як сам гэты горад. А то яшчэ тумановы агат або, невядома адкуль, крыжык з кітайскага жадаіду… Або залацісты тапаз, вялікі, як яйка перапёлкі, і трошкі-трошкі мутнаваты, або блакітны аквамарын, які хавае зялёнае глыбокаглыбока ў душы…

      Калі я не купляю нічога ў лаўках ювеліраў, то іду на базар. Адсюль ужо немагчыма пайсці без нічога, бо, у адрозьненьне ад рубінаў і сапфіраў, усё тут сапраўднае. Амаль чорныя смоквы, памідоры, нібы ракеты ў мініятуры, і тлустыя, сакавітыя пабегі партуляку, якія агрэсіўна тапырацца на прылаўку безьліччу лістоў. Ігрушы, салодкія перцы, слівы. Гронкі вінаграду, якія адной рукой не падняць, персікі пульхнатыя і гладкія, яркая салата. Кавуны, разрэзаныя надвое дыні, абрыкосы. Маладое лісьце вінаграду, далікатная бамія, артышокі. Салодкая бульба, салодкая цыбуля, яшчэ цыбуля, пранізьлівага вострага смаку. Агуркі як коні і маленькія, сьвежая пекінская капуста, Часнык, такі й мочаны… Першы з гандляроў кавай, да якога я падыходжу, дае мне калёнскай вады, каб я асвяжыла рукі і твар, выбавілася пахаў базару – каву трэба выбіраць «на чысты нос»…

      Калі мне ня хочацца ў горад, я еду горнай дарогай, куды прывядзе. У мяне невялікі пэжо, канешне, пэрламутрава-зялёны. Дарога заўсёды прыводзіць мяне ў адно месца. Да перавалу неба бясхмарнае, але варта падняцца на яго, як пачынаюць наплываць аблокі. Мора адсюль, з вышыні, здаецца сінім-сінім, толькі ля берагу, там, дзе праз слой вады бачныя камяні старога, яшчэ элінскіх часоў, порту, вада смарагдава-зялёная. Камяні аблепленыя марскімі вожыкамі. Зусім блізка адсюль востраў Мідзілі – так цяпер мы называем Лесбас, – ён трошкі зацягнуты смугой, але ўсё адно добра відаць маленькія дамкі з чырвонымі стрэхамі і купкі дрэў. Усё так, як і тут, у Бахрамкале, але тутэйшыя дамкі с чырвонымі стрэхамі стаяць пустыя – тут жылі грэкі, яны даўно паўцякалі адсюль, і правільна зрабілі, і цяпер тут пустынна, і вецер вее так моцна, быццам хоча сагнаць з гары ўніз, у мора, і пустыя дамы, і пыльныя камяні, і мяне. Я адпускаю тормаз, і пэжо, падагнаны ветрам, пачынае каціцца ўніз. Калі-нікалі я еду абачліва і асцярожна, амаль не зьнімаючы нагу з пэдалю тормаза, а калі-нікалі пру вельмі хутка, звонка смеючыся на крутых заваротах, на якіх сустрэчныя