Крыві не павідна быць відна (зборнік). Наталка Бабіна

Читать онлайн.
Название Крыві не павідна быць відна (зборнік)
Автор произведения Наталка Бабіна
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2007
isbn 978-985-7165-77-3



Скачать книгу

адвёз мяне ў акруговую вольніцу, дзе з-пад павек дасталі некалькі малюпасенькіх асколачкаў шкла, што аказаліся сярод пясчынак. Доктар настояў, каб я хоць бы на суткі засталася ў больніцы. Я ня вельмі і працівілася. За дзяцей я не хвалявалася: у гатэлі будзе добры догляд.

      На вочы мне налажылі павязкі-куліскі. Неўзабаве ў маю палату прывезьлі яшчэ нейкую жанчыну. Мэдсястра сказала, што гэта пажылая пані, якой выдалілі катаракту, і што яна пэўны час прабудзе разам са мной.

      Калі ў вас ёсьць грошы, дык апэрацыя на катаракту ў харвацкай вольніцы адбываецца так, што праз гадзіну вы можаце ісьці дадому. Калі з грашыма горай, вам давядзецца нейкі час правесці ў больніцы. Але і ў гэтым выпадку ня трэба ляжаць суткі нерухома, як гэта патрабуецца ў нас.

      Лежачы ў сваіх павязках, як у шорах, я чула, як мая суседка варушыцца, уздыхае, нарэшце пытаецца:

      – А хто тут?

      Ня ведаючы, што адказаць, я маўчала.

      – А хто тут, халера ясная?

      Я засьмяялася і падняла адну куліску, каб пабачыць сваю суседку.

      І яна спрабавала разгледзець мяне старэчым выцьвілым вокам. Была яна вельмі ў гадах, худая, чыстая, смуглявая, як усе тут, у бальнічным сінім халаце.

      – Вам нельга падымаць павязку! – запратэставала я. – Вы ж толькі па аперацыі!

      – Гэта ня тое вока, здаровае, – адказала яна. – Ты з чужога краю?

      – Але.

      Старая, апусціўшы павязку на вока, абмацвала коўдру вакол сябе, парэнчы, тумбачку, сцяну. Намацаўшы радыё, уключыла яго:

      О, Мариана!

      Сладко спишь ты, Мариана!

      Мне жаль будить тебя,

      Я стану ждать…

      Салодкія словы расейскай песні, салодкі голас з дынаміку. Мабыць, прывыкла, каб радыё было заўсёды ўключанае.

      – Гэтую песню спявалі жаўнеры, калі стаялі ў нас у вёсцы па вайне, – сказала старая. – Антэ прадаваў ім авечкі.

      – Па якой вайне? – перапытала я.

      – Па тамтой, зь немцамі, – адказала старая. – У жаўнераў можна было браць лупіны – прыходзь, абірай бульбу ў такія вялікія чыгуны, а лушпайкі можаш забіраць сабе. Пакуль дзеці ў мяне дзяржава не забрала ў інтэрнат, я іх тымі лупінамі і карміла. Добра, што іх забралі, – там і апраналі, і вучылі. Так і выгадаваліся яны не каля мяне.

      Сашко, апошні, рос ужо са мной. Ён нарадзіўся позна, старэйшыя былі ўжо па школе, я думала, у мяне скончылася на сарочцы, але ж на табе, маеш – пуза расце! Кінулася да дактароў – рабеце аборт, а яны кажуць – позна, дзіцё ўжо вялікае. Чаго я ні рабіла: і з вышыні скакала, аж сэрца заходзілася, і цяжкое варочала, і падпярэзваліся моцна – анічога не дапамагло. От і нарадзіла. Хаты тады не было, мы ў аўчарні жылі. Сашко вельмі прыгожанькі быў. Як там мая братавая казала? «Правільныя рысы твару, правільныя рысы твару!»

      – Чаму ж вы жылі ў аўчарні?

      – А раскідалі нашу хату. Мяжу тады цягнулі. Сказалі, ня можна, каб на мяжы жыць, вось і расцягнулі. Мы тады ня тут жылі, а на поўначы, далёка, у гарах каля возера Бледна. Мая зямля, мой пасаг, засталася ў Герцагавіне, а аўчарня аказалася