Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Читать онлайн.
Название Маўчы і будзь хітрым (зборнік)
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-080-9



Скачать книгу

вясковая штодзёнасьць мацней за яго, што яна нішчыць высокароднае, Боскае і назойліва прапануе зямное, блізкае, спакусліва лёгкае. А можа пайсьці да прыемнай і вабнай пані Алесі, каб інфармаваць яе аб выніках аналізу? Ці ўсё шукаць некалі страчанае шчасьце, праставаць праз зімовы засьнежаны лес да чыгуначнага прыпынку і там сустрэць таемную незнаёмку, якая, магчыма, прыедзе сёння начным дызелем?.. Прыедзе – не прыедзе? Зайсьці – не зайсьці? …Таемную незнаёмку ён даўно ўжо прамінуў і яна засталася далёка-далёка ў мінулым.

      Хацелася зьдзейсніць нешта адметнае, нават подзьвіг…. І Вітаўт ужо разумеў, што час ягоных гераічных учынкаў прайшоў і што ніколі ён ужо не сустрэне таемную незнаёмку, непаўторную і чароўную, як гэта першая некалі дзівосная зімовая ноч… Ісціны не было нідзе. Нават у вялікім горадзе. Была звычка. Людзі жылі звыкла і ў Менску, і ў Беластоку, гэтаксама, як і ў гэтай вёсцы. Між тым ў нечым да ісціны было бліжэй тут, у вёсцы, ноччу…

      Сьнег ішоў і йшоў да самай раніцы, і толькі, калі першыя пеўні абвясьцілі аб пачатку новага зімовага дня, прыпыніў сыпаць зь неба. Раніцой заггас Савельевіч, едучы на санях па засьнежанай вёсцы, заўважыў сьвежы сьлед на сьнезе, што йшоў ад хаты пані Алесі. Ён прыпыніўся і пры сьвятле ліхтара пазнаў знаёмы адбітак белвестаўскіх чаравікаў дружбана Вітаўта. Ён толькі пачухаў патыліцу: “Ну, блін, гэты біёлаг!.. Сапраўдны маджахед.» Заггас не паленаваўся зьлезьці з саняў і зацерці сьляды сябрука. «Любоў зла, – думаў ён, вяртаючыся ў сані, – узлюбіш і казла».

      Конь трушком каціў сані па бязлюднай вуліцы. Заггас, захінуўшыся ў кажух, трымаў лейцы адной рукой, паліў папяросу «Беламорканал» і, змрочна ўперыўшы позірк у зімовую снежную цемрадзь, крыва ўсьміхаўся. Два пачуцці змагаліся ў ягонай душы. Адно адмоўнае – дружбан перахапіў у яго вабную жанчыну. І другое, рэваншысцкае, і таму прыемнае, яно мацнела і ўрэшце перамагло. «Фершал Алеся – кабета, канечне, сакавітая, але не для цябе, Віця. Табе маладая і адукаваная цёлка патрэбна, а не кабета з прычэпам, якая цябе зараз так зацугляе, што да самай пэнсіі будзеш пад яе хамутом хадзіць. Разумнік ты, а супраць жывой бабы слабак. Слабак ты Віця, ох і слабак!»

Жнівень 2004 г.Упершыню надрукавана ў кніжцы «Маўчы і будзь хітрым» у 2007 г.

      Ах, белы цеплаход…

      І

      Ёсьць такая мэтода дзеяньня: не хавацца, а наадварот вытыкацца з сваім дзействам, гэтак і зрабіў дырэктар кансэрвна-гароднінага камбінату Сердзюкоў, калі ўзяў і падвёз пасьля працоўнага дня тэхноляга свайго заводу Машу Коваль да ёйнага дому. І не проста падвёз, а выйшаў з легкавіка, адчыніў дзьверкі аўдзі, доўга трымаў яе прыгожую руку ў сваёй мужнай, мужчынскай руцэ, тлумачыў ёй нейкія гаспадарчыя праблемы і глядзеў, глядзеў, глядзеў на Машу. Канечне, там і было на каго паглядзець.

      “Чароўна створана і файна намаляваная”, – так аднойчы прамовіў пра Машаньку кум Антось, калі ўбачыў яе ўпершыню. Пастава яе была з той хвалюючай аўрай, што прысутнічае ў рэдкіх жанчын, а абрысы былі вымаляваны прыродай з пачуццём