Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Читать онлайн.
Название Маўчы і будзь хітрым (зборнік)
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-080-9



Скачать книгу

бартавога маза. Тутака стаялі заггас, качагары і ваенрук, пазіралі на шафёра, што завіхаўся каля самахода. Школьны заггас Савельевіч у чорным кажуху нюхаў стылае халоднае паветра і, паглядаючы ў ледзяное блакітнае неба, разважліва казаў, зьвяртаючыся да прысутных: – Мусіць, сяньня сьнег пойдзе…

      – Які сьнег!.. – самотна пярэчыў ваенрук Алег Пятровіч, стомлена пераступіўшы з нагі на нагу. – Неба чыстая, як шклянка, нідзе ніводнай хмаркі.

      Савельевіч нічога не адказаў на словы гарадскога чалавека, бо прынюхваўся да студзёнага паветра, што несла з сабой доўгачаканую зіму. Адначасова ён думаў над сваімі шматлікімі штодзённымі справамі. Ягоная добрая знаёмая, кума, загадчыца ФАПа Алеся сяньня, калі ён зранку сьвежаваў ёйнага кабанчыка, выказала яму незвычайную прапанову, каб ён запрасіў да яе ў госьці маладых нежанатых настаўнікаў на сьвяжыну.

      – Алеся, Алеся, Алеся, там птушкі пяюць у паднябессі… – мармытнуў заггас, і ва ўяўленьні перад ім паўстала вясёлая – у белым халаце, што падкрэсліваў прыгажосьць яе паставы, з галамі, як два ёмкіх кавуны, і пелькамі, бы дзьве дынькі, спадарыня Алеся. Ён учуў яе мяккі і дзіўны грудны голас: – Маладым, сам ведаеш, трэба некуды дзяваць сваю мужчынскую напружанасьць. Трэба іх жаніць. Нечага дарэмна марнаваць час і сілы. Чым жа, Савельевіч, я ня жонка для добрага і сьпелага дзецюка.

      Зараз школьнаму заггасу хацелася добра падумаць, ці можна запрашаць да пекнай пані Алесі нежанатых, адукаваных і спрытных настаўнікаў. Пакажаш дарогу, а потым і сам не зойдзеш.

      Астатнія, што стаялі побач і ўслед за Савельевічам зірнулі ў неба – нежанаты ваенрук Алег Пятровіч у шыкоўнай, нарэшце набытай скуранцы, і ваганосы-качагары ў зацёртых і замусоленых куфайках, што цярпліва чакалі разліку за разгрузку прывезенага вугля – ня мелі ў сёньняшнім дні аніякіх думак і дзейных спраў.

      Між тым мазіст Зьміцер марудна абышоў самаход, аглядаючы колы і грукаючы ў іх нагой, абутай у керзавыя боты, запаволена падышоў да кабіны, адчыніў дзьверкі, нечакана спрытна кінуў сваё ёмкае цела ўнутр. Маз завёўся, газануў, накрыўшы прысутных хмарай чорнага смуроднага дыму, ад'ехаў заднім ходам ад кацельнай, разьвярнуўся на шэрым школьным двары і нарэшце зьехаў.

      Вітаўт прывітаўся з прысутнымі. Чыста паголены, у файным чорным паліто (з-пад чырвонага шаліка быў бачны пухнаты швэдар), ён вылучаў водар мужчынскасьці, аздобленай пахам прыемнай парфумы. Сціплыя сельскія жыхары адчувалі ягоную маладую сілу. Ветлівы і ахайны, Вітаўт не расчыняўся, не зьмешваўся, нешта незнаёмае прысутнічала ў ягонай маўклівасьці.

      Заггас з настаўнікам пайшлі да складу, дзе Савельевіч перадаў настаўніку ладны кавалак сьвежыны, закручаны ў ахайны скрутак кілаграммы на два.

      – Трэба праверыць на трахінілёз. Загадчыца ФАПа Алеся сяньня закалола кабанчыка. Як кажуць, беражонага Бог беражэ.

      – Праверым. Шмат для аналізу… Хапіла б грам дзьвесьце.

      – Астатняе – за працу і клопат.

      Заггас змоўчаў, што загадчыца ФАП