Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Читать онлайн.
Название Маўчы і будзь хітрым (зборнік)
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-080-9



Скачать книгу

чаму ня жэніцёся?

      Біёлаг пільна глянуў на Савельевіча, яму ўжо надакучылі гэтыя міты і іншы раз недыпламатычныя пытанні ў лоб і ён, нешта ўспомніўшы, з заклапочаным і сур’ёзным тварам адказаў: – Ёсьцека ў мяне адна знаёмая бабенцыя, у нас з ёй усё чын-чынам. І ёй добра, і мне асалода. Але яна ўжо ў гадах. Дзетародны перыяд у яе скончыўся. А звычайныя жанчыны, тым больш дзеўкі, не падыходзяць, не вытрымліваюць моцы жанілкі.

      Ад нечаканасьці Савельевіч утаропіўся ў Вітаўта Янавіча, ваенрук Алег чуць не падавіўся цыбулінай, кусануўшы надта вялікі кавалак.

      – Дак калі не на ўсю моц? – зьбянтэжана перапытаў загас.

      – Не на ўсю моц не атрымліваецца, вельмі палкі, крэпка ўз’юшваюся і магу скалечыць чалавека.

      – Бабу?… – перапытаў ваенрук Алег, нарэшце пражаваўшы цыбуліну.

      – І бабу… Калі быў студэнтам, некалькі разоў хуткую дапамогу прыйшлося выклікаць.

      Настаўнік уздыхнуў і ўзрушана прыгладзіў русыя валасы на галаве. Спадарства ніяк не магло зразумець: жартуе ён ці кажа праўду.

      – Помню, была вечарына ў нас на Палесьсі і мяне ўгаварыла завуч, такая палкая бабёнка, такія клубы, так і ходзяць, так і ходзяць пад зялёнай сукенкай. Ідзе ходнікам і ўсё ў ёй вытыкаецца, варушыцца, і клубы так і ходзяць, так і ходзяць… – Ведаў такую, – заггас Савельевіч памацаў аблыселую галаву і праглынуў набеглую ў рот сліну.

      – У нас, помню, была бібліятэкарка… Помню, летам я еду на калёсах на луг сена варушыць, а яна з сяброўкай ідзе на рэчку і ўсё ў ёй так і ходзіць, так і вохкае… Потым малады аграном забраў яе ў жонкі, – у апошніх словах заггаса гучала крыўда.

      – Дак што завучыха? – перапыніў заггаса ваенрук Алег.

      – Ну, пайшлі мы з ёй у адзін з габінэтаў, здаецца, геаграфіі, покуль там усе танчылі ды сьвяткавалі. Ну, я як той адбойны малаток, як замалаціў, то яна як заенчыць, а я прыпыніцца не магу, ачуняў толькі, калі мяне дырэктар школы з фізруком за плечы сцягнулі. Вэрхал быў страшэнны, чуць не пасадзілі. Добра, што прызналася следчаму, што па добрай волі.

      Уяўленьне маладога настаўніка, падагрэтае выпітай гарэлкай, лёгка несла яго ўперад. З сур’ёзным выглядам ён, не сьпяшаючыся, вымалёўваў дэталі.

      – Дырэктар, неблагі мужык, атрымаў вымову з занясенем ў парткартку, завуч з мужыком з'ехала, а я вось такім чынам трапіў да вас.

      Ён змоўк, востра перажываючы перыпетыі прыдуманай мінуўшчыны, суразмоўцы таксама маўчалі, уражаныя драматызмам прамільгнуўшых падзей. У вокнах пачынаў сінець зімовы вечар.

      – Мусіць, сьнег пойдзе, – задумліва перапыніў усталяваную цішыню Савельевіч. Заггас у думках вярнуўся ў шчаслівыя дні маладосьці і зараз уяўляў, як ён кавалерыць бібліятэкарку, малодзенькую, сьвежую, спакуслівую, духмяную… Вось ён кажа пяшчотныя словы, вось лашчыць… цалуе… і потым, канечне, гэхае… гэхае… гэхае…

      – Вып’ем за каханне, – перапыніў маўчаньне ваенрук і пачаў разліваць гарэлку, што яшчэ засталася ў бутэльцы.

      – Так, так, за каханьне, – падтрымала кумпанія. Яны выпілі, закусілі… Але