Маўчы і будзь хітрым (зборнік). Кастусь Травень

Читать онлайн.
Название Маўчы і будзь хітрым (зборнік)
Автор произведения Кастусь Травень
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-985-562-080-9



Скачать книгу

Чакаю і ад вас ідэй, – зацвердзіў Сердзюкоў і, разьвітаўшыся, пайшоў да сваіх камбінатаўскіх аўдзі па жоўтай сцяжынцы з жвіру, пераступаючы люстэркі дробных лужын.

      “Да дому не запрасіла на гарбату, – думаў ён, падыгрываючы самому сабе і намагаючыся набыць страчаную раўнавагу, зрабіцца адважным і нахабным, – …а магла. Значыць, разгублена, ня ведае, як сябе паводзіць. Нічога, разьбярэцца, а не дык людзі патлумачаць”. З гэтымі сваімі звыклымі думкамі дырэктар камбінату Сердзюкоў сеў у легкавік, уставіў касэту з модным шлягерам у радыёмагнітафон і пад вясёлую і ўзнёслую песню: “А теплоход по морю плыл. Бежали волны за кормою. И ветер ласково морской, развеселясь, играл с тобой…”, ён газануў і імкліва ад’ехаў.

      Тутэйшыя камбінатаўскія пляткаркі, што вельмі чуйныя да ўсяго, што адбываецца на сардэчных абшарах працоўнага калектыву, адразу зразумелі ўтвораны расклад і ў хуткім часе лісьліва завохкалі:“…Ах, ах, якая пара! Яны проста створаныя адзін для аднаго. Як шкада Алега Дзянісавіча, які мужчына! А як дбае пра калектыў…”

      ІІ

      Па гарадку хутка пачала рухацца камбінатаўская дзейка, ціхай вужакай яна перапаўзала з аднаго вуха ў другое, покуль не дайшла да кума Антося. Кум быў на крытым рынку і, стоячы ў чарзе за смятанай, сваім дасканалым вухам паляўнічага учуў, як уперадзе яго дзябёлая матрона з літровым пустым слоікам шаптала знакамітай у горадзе шаройцы ў рудой турэцкай скуранцы: – Чула, наш Дзянісавіч нарэшце паклаў вока на тэхноляга Марыну Коваль.

      – Ты што? – зусім натуральна зьдзівілася тая і тут жа з нейкай неўтаймаванай хцівасьцю запытала: – Ну, а яна што?

      – Яна як заўсёды. Упарціцца. Падымае сабе кошт. То нашаму Дзянісавічу не ўпершыню. Тыдзень, месяц, а сваё возьме. Спэц, майстар!

      У апошніх словах матроны чуць прыкметна калыхнулася захапленне, змешанае з зайздрасьцю і лёгкім сумам. Калісьці, здаецца, зусім нядаўна, яна таксама была аб'ектам палкай увагі для ўплывовых мужчын.

      – Але ж Марына не падобна на каханак. І сям’я ў яе дай Бог кожнаму, і муж… – выказала недавер ейная сяброўка.

      – Ты, Ніна, мне яшчэ будзеш тлумачыць. Ніхто яшчэ ад сябе не адкінуў, калі само ў рукі плыве. Ведаеш, быў такі пісьменнік Дзюма. Ён заляцаўся да адной тры месяцы! Тры! І сваё ўзяў. Вось гэта мужык. А наш Дзянісавіч яшчэ больш круты, чым той Дзюма, – у голасе жанчыны прагучала нешта, што можна было параўнаць з гонарам за свайго дырэктара.

      – Дзюма таленавіты. Мулат, ня піў…

      – Наш таксама ня п'е, а таленту ня менш, чым у таго Дзюмы, – пераканана зазначыла матрона, хлябнула з слоіка толькі што налітай смятаны і зачыніла накрыўкай гарлавіну. Уся чарга, даведаўшыся пра чарговае захапленне дырэктара кансервна-пладоваягаднага заводу, паціху рухалася да гандляркі, абмяркоўваючы пачутую навіну.

      Кум Антон у вялікім одуме пастаяў, скіраваўшы свой збянтэжаны позірк уверх, дзе марудна плыла шэра-белая вата вераснёўскіх хмар, і, не купіўшы смятаны, пакрочыў да кума Петрака, які быў мужам