Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

Але я так думала, калі апынулася далёка. А калі я тут зараз стаю ў гэтым панадворку сярод сонечна-жоўтай вільнюскай восені, мне здаецца: нічога не заканчвалася. Зараз адчыніцца акно і знаёмы голас крыкне:

      – Polauke! (Пачакай!) І я чакаю. Гляджу на старыя зялёнажоўтыя дрэвы, на кветнічак ля аркі, праз якую бачна, як праязджаюць тралейбусы; уверх на кроны высокіх клёнаў, на старыя вежы замка ўдалечыні, у сонцы; уніз – на сухі дыван лісця ў агароджы суседняга – жоўтага, як восень, дома. Стаю і чакаю, хоць чакаць мне няма чаго. Але мне не сумна, мне дзіўна цёпла: гэта было… І гэта засталося – у светлай, як восень, памяці…

      Выявы прыходзяць і сыходзяць. Жыццё застаецца. Прымай яго не прымай – яно застаецца такім, якое яно ёсць, а не якім яго жадаем бачыць мы…

      Я сумую, мне балюча, і ўсё ж я разумею, што ніколі не вярнуся і не вярну тое, што страчана назаўжды. А гэты чалавек хоча вярнуцца. І я павінна яму ў гэтым дапамагчы. І зараз, у гэтым маленькім панадворку ўспамінаў, мне раптам стала шкада яго, майго моцнага працадаўцу. Мне ўпершыню стала шкада яго і я сапраўды задумалася, што ж мне зрабіць, каб дапамагчы яму.

      Лёгкі жоўты лісток, сарваўшыся з галінкі, даверліва ўпаў мне на руку, і яго цёплае святло быццам азарыла мяне.

      Я прайду па гэтых мясцінах, паспрабую стаць ёю, сыграю яе, і ў выніку зразумею яе, а значыць, змагу зразумець і тое, дзе ж яна можа быць. Для гэтага мне прыйдзецца самой прачытаць гэты зялёны нататнік, перайсці мяжу прыстойнасці і даверу. Аднак калі я надумалася сыграць яе – мне трэба гэта зрабіць…

      Я вярнулася ў парк, прысела на лаўку і пачала чытаць.

      «Спачатку – бессань, а потым страшная стомленасць пачалі адольваць мяне. Днём яшчэ было нічога, а вось да ночы паднімалася тэмпература. Я ляжаў і спрабаваў заснуць, але нічога не атрымлівалася. Не дапамагалі і таблеткі. Галава гудзела, цела станавілася ватовым, я ляжаў і глядзеў у акно на хутка цямнеючае зімовае неба ў бездапаможных водблісках ліхтароў. Я саслабеў і быў ні на што не здатны. І нават асцерагаўся, што псіхіка мая парушана… І тады з’явілася гэтая ідэя напісаць пра яе – усё пра яе, усё, што я памятаў. Мне так было лягчэй, а яшчэ, мусіць, я вельмі хацеў, каб яна не сыходзіла ад мяне. Таму што я ведаў: такой, як яна, больш няма ў гэтым вялікім і вар’яцкім свеце. І калі яна знікне з маіх думак, я звалюся ў пустэчу – цёмны і страшны калодзеж адзіноты і адчаю. Я звалюся туды і тады памру ўнутры, стану хадзячым трупам.

      Так я пачаў збіраць свае ўспаміны. Можа, гэта выратавала мяне ад хваробы або ўтрапёнасці…

      Такім чынам, я сустрэў яе тады, калі яна яшчэ не ведала ўсёй улады сваёй прыгажосці, дадзенай ёй прыродай.

      Гэта адбылося, як я цяпер разумею, даволі звычайна: папулярны рэстаранчык на ўскраіне Вільнюса. Сябры жадалі паказаць мне каларыт краіны: мясцовыя стравы, танцы, песні. Я прыехаў у камандзіроўку, звычайны рэпарцёр – не без некаторай славы, але і без пачатковага рамантызму. Я паспеў пастарэць душой, што сведчыць аб некаторым стажы ў гэтай працы. Не, я не стаў чэрствым, хутчэй папоўніў шэрагі самых няшчасных рамантыкаў гэтага свету. Журналісты здаюцца