Восень у Вільнюсе (зборнік). Маргарыта Прохар

Читать онлайн.
Название Восень у Вільнюсе (зборнік)
Автор произведения Маргарыта Прохар
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2014
isbn 978-985-02-1604-5



Скачать книгу

як дома кожную раніцу лавіла на руку падаючае жоўтае лісце – на шчасце. Бо ў мяне больш не было паветранага шара старога прадаўца шчасця, і я прыдумала сваю традыцыю. І ўсё ж я верыла, што я яго яшчэ сустрэну.

      Але, відаць, не сёння…

      І вось я зноў бязмэтна блукаю па старым горадзе.

      Аркі – нізкія, каменныя, за імі – абшарпаныя будыначкі, нейкі посуд на драўляных лаўках, а побач – звычайныя кветнікі ў восеньскіх колерах. Хто б мог падумаць, што варта зрабіць крок у глыб парадна прыбраных вулачак старога горада – і ты ўбачыш зусім іншы свет.

      А наогул, стары горад – кавалак пражскага торта, маленькая Прага.

      Калі стамляешся блукаць сярод яго рознакаляровага камення, можна выйсці ў парк, дзе сыплюцца на галаву каштаны і мяце легкадумны лістапад. Узнікае адчуванне: калі доўга стаяць не рухаючыся – цябе засыпле лістотай. Шпокаюць, разбіваючыся аб здрадліва схаваныя лістотай асфальтавыя дарожкі, каштаны: ім не дацягнуць да зямлі, дзе яны маглі б прарасці ўвесну.

      Восень, восень шуміць у парку лістападам у сонцы. Насустрач ідуць хлопец і дзяўчына. Яны трымаюцца за рукі, а на іх сыплецца лістапад. І яны шчаслівыя.

      І ўсюды восень, восень. Восень – халодная прыгажуня сярод даўніны.

      Я саджуся за столік у кафэ і адчыняю зялёны нататнік. Не ведаю, чаму я гэта раблю: чужы нататнік не заменіць прадаўца шчасця. Я разумею гэта, але ўжо адгортваю наўздагад старонку, розумам апраўдваюся, што мне трэба зразумець гэтага чалавека: «Часам я іду па вуліцы чужога горада, бачу цікавы будынак і лаўлю сябе на думцы, што пытаю ў цябе: «Спадабалася?»

      Пытаю, нібы ты ідзеш побач. І я ўжо даўно не перапыняю сябе: цябе няма са мной, цябе няма… Хутчэй, я проста закрываю вочы на тое, што цябе няма. Нават дапускаю, што ты ёсць, проста я цябе не бачу, або ты проста на крок адстаеш ад мяне, ідзеш павольней, дзесьці там, за спіной. Так табе зручней, а я не настойваю. Галоўнае – каб ты ішла побач: навошта нам спрачацца па дробязях? Ідзі так, як хочаш. Толькі ідзі са мной.

      Мне так цёпла, так хораша думаць, што ты са мной і што я магу ў цябе спытаць, убачыўшы цікавы будынак у чужым горадзе: «Спадабалася?» І не думаць, што гавару гэта ў нікуды.

      Зараз я разумею, за што люблю чужыя гарады. Яны дазваляюць вось так думаць – вольна, як птушка. У горадзе, у якім доўга жывеш, не можаш настолькі разняволіць свядомасць і хадзіць па вуліцах з чалавекам, якога ўжо няма з табой. То звыклыя будынкі, то знаёмыя людзі нібы ацверажаюць цябе, быццам халодны душ, вяртаюць у суровую рэальнасць: нібы крычаць табе ў твар – яе няма. Яе няма… Рэха гэтых слоў здольна разарваць сэрца.

      А чужыя гарады халодныя, але вольныя для тваіх фантазій. Яны нібы з абыякавасцю кажуць: заходзь, паглядзі, палюбуйся, пафантазіруй і блукай з кім жадаеш. Тут шмат ходзіць чужых людзей. Ім няма справы да тваіх фантазій. Ім усё адно, з кім ты ідзеш: адзін, з ценем мінулага, з марай будучыні. Яны мудрыя, гэтыя чужыя для цябе гарады з чарадой незнаёмых і такіх розных вулачак – задуменнаціхіх драўляных, а потым раптам цагляных дамоў, напышлівых вышынёй, каламбурам і вэрхалам платоў і агароджаў;