Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1385-3



Скачать книгу

не отпускай —

      И в дыханье твоем обрету вечный рай.

      Если душу утратил, а в мыслях лишь дым,

      Я своей поделюсь – ее хватит двоим.

      «Я так устала от комедий…»

      Я так устала от комедий

      И сладостно-наивных драм —

      В них ради поцелуя леди

      Рискует жизнью Дон Жуан.

      Все столь искусственно, надменно —

      От сказок часто воротит.

      Они захватят непременно,

      Что мне немыслимо претит.

      К чему все эти маскарады,

      Улыбки кукольные лиц,

      Манерность, дивные наряды

      И томный взгляд из-под ресниц?

      Пластический хирург изъяны

      Сотрет уверенной рукой,

      Но не убрать ему те раны,

      Что в сердце нанесли стрелой.

      Среди людей нет идеалов,

      Пусть тяжело это признать.

      Фальшивы речи театралов:

      Жизнь – не кино. Зачем играть?

      Крысціна Бандурына

      [1992 г. н.]

      Сляды на чыстай паперы

      Пайшла я сёння ў банк пакласці грошы на рахунак. Стаю ў чарзе, чытаю розныя аб явы. Тут адчыняюцца дзверы, і заходзіць бабуля з дзіцёнкам. Становяцца ў чаргу акурат за мною. Каса № 1, дзе мы ўсе стаялі, знаходзілася ў самым закутку, а побач з ім лесвіца, у якой жалезныя парэнчы былі не да канца прыкручаныя да падлогі. Паміж гэтымі парэнчамі знаходзіўся невялікі пралёт, куды адразу і палезла ўзгаданая мною малая дзяўчынка. Залезла і сядзіць, пазірае на мяне. Маленькая, смешная і такая прыгожанькая-прыгожанькая. Вялізныя і круглыя блакітныя вочкі, хітраватая ўсмешка і такі цікаўны носік! Напэўна, я ёй спадабалася, і яна хацела неяк звярнуць на сябе ўвагу.

      Я толькі адвярнула галаву ў іншы бок, як дзяўчынка паднялася і пачала нагою ляпаць па непрыкручаных парэнчах. Парэнчы дзынькалі на ўвесь банк, што вельмі раздражняла яе бабулю.

      Бабуля не вытрымала і пачала чытаць ёй натацыі:

      – Супакойся! Зараз прыгоду заробіш на сваю галаву!

      – Не зараблю! Усё будзе добра! хітравата ўсміхалася малая, гледзячы мне ў вочы.

      Бабулю такая ўвага да мяне яшчэ больш раззлавала:

      – Атрымаеш зараз.

      – А вось не атрымаю, – і так усміхаецца! На выгляд ёй гады чатыры, напэўна, а такая ўжо разумная.

      Бабуля, нахмурыўшы бровы, вырашыла перайсці на пагрозы:

      – Я табе зараз сапсую настрой.

      – Не сапсуеш, – упэўнена парыравала малая, па-ранейшаму не адрываючы ад мяне позірку. А мне так смешна было. Яна глядзела мне ў вочы, і я бачыла сябе ў яе ўзросце. Тут падышла мая чарга, і далейшае развіццё дзеянняў мне ўжо было невядома.

      Скончыўшы ўсе свае справы, я накіравалася да століка, каб спакаваць рэчы, і раптам убачыла: пазіраюць на мяне з-пад стала знаёмыя цікаўныя вочы. Малая не дала мне апамятацца і пачала скардзіцца, што яны там сёння з кімсьці яблыкі не падзялілі:

      – Вось мне дасталося, а камусьці не дасталося, дык што, я вінаватая?

      А я стаяла і разглядала яе. Памятаю бірузовага колеру ці то куртку, ці то паліто на ёй, маленькія карычневыя угі. Шапку не запомніла, але памятаю, што на ручках былі вясёлкавыя пальчаткі. І яна так гэтымі