Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1385-3



Скачать книгу

новага ворага, і знішчаць яго – або быць знішчанымі ім.

      Той, хто лёгка ідзе на смерць, шчодра сее яе наўкол. У людзей гэта называецца гераізмам, у караблёў – прызначэннем. Караблі ведалі, што нясуць смерць. Так было наканавана.

      Караблі ўмелі быць вернымі сваім экіпажам. Яны выносілі людзей з такога пекла, што людзі пачыналі верыць у цуд і складалі аб караблях легенды.

      Калі ж, адзін за адным, гінулі тыя, каго неслі караблі ў сваіх бліскучых чэравах – ад камандзіраў, што трымалі штурвалы і вялі суды наперад, да тэхнікаў, якія наладжвалі работу сістэм, – караблі ўзрывалі сябе. Не здавацца ў палон, не апынуцца трафеем ворага – лепш смерць!

      Карабель плыў па Сусвеце зусім адзін. Ён не ведаў, ці доўга дрэйфуе: на борце выйшаў са строю гадзіннік, і час спыніўся. У адкрытым космасе, дзе не ўзыходзяць сонцы ў ілюмінатарах, дзе маладзікі не змяняюцца поўнямі, не падаюць сігналаў спадарожнікі, няма не толькі гукаў – там не існуе часу, бо яго няма чым вымяраць.

      Карабель быў яшчэ жывы. Яго сэрца – вялікі крышталь, перпетуум мобіле – магло выпраменьваць энергію вечна. Аднак карабель выключыў усе агні і прымусіў сваё сэрца заснуць. Цяпер яно не палымнела, а тлела глыбока пад абшыўкай, пакуль карабель прымаў рашэнне.

      Карабель памятаў, як загінуў яго экіпаж. Спачатку камандзір – самым першым. Ён рассыпаўся на атамы пад шчыльным промнем зялёнага варожага святла. Потым два тэхнікі – падчас пажару, калі наладжвалі сістэмы тушэння агню: ім удалося згасіць полымя, аднак калі ў адсеку пайшоў дождж, здарылася кароткае замыканне, і моцны разрад электрычнасці адправіў абодвух на той свет. Пасля пакінула карабель штурман – яе выцягнула ў адкрыты космас праз прабіты бок рубкі. Рубка была задраена, таму астатнія адсекі не разгерметызаваліся, і людзі, калі б хто з іх застаўся ў жывых, маглі б яшчэ выратавацца. Але людзей у жывых не засталося. Яны выратавалі карабель і спапялілі ворага, але загінулі самі. У гэтай схватцы не аказалася пераможцаў.

      Аднак карабель не мог аддаць каманду на самазнішчэнне: на борце яшчэ заставаўся Нумар Пяць.

      У жаночай каюце, на тумбачцы каля ложка, у прыгожым белым гаршчэчку на магнітах, цвіла пеларгонія – тая самая, якую капітан падарыў жанчыне штурману на дзень нараджэння. Штурман назвала кветку Нумар Пяць, таму што тая была пятым, неафіцыйным, «членам экіпажа» на борце.

      Пеларгонія была жывая. Яна дыхала, вельмі баялася холаду і смерці. Калі пачалася бойка, пеларгонія крычала ад жаху, і карабель чуў яе крык, нячутны людзям.

      Для карабля кветка таксама была членам каманды. Раней ён ніколі не размаўляў з кветкамі, але зараз яму трэба было ад каго-небудзь атрымліваць загады. Ён быў добрым салдатам і выдатна ведаў іерархію: той, каго сабралі на канвееры, павінен служыць тым, у каго ўдыхнула жыццё прырода – і ніяк не наадварот. Нават калі ты звышінтэлектуальны карабель, у метал твайго корпуса ўплаўленыя ланцужкі ДНК, ты ўмееш чытаць думкі і вырашаць звышскладаныя задачы, усё роўна ты – другасны пасля той істоты, што самастойна вырасла з адной клеткі, явіўшы свету