Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1385-3



Скачать книгу

паціснуў плячамі.

      – А я ведаю! – не чакаючы адказу, сказаў музейнік. – Будзе тваё цела існаваць па частках, рукі-ногі, пакуль не згніе, а сам ты бесцялесным духам будзеш блукаць у прасторы, напаўжывы… Пакуль цябе не спаймае які-небудзь малады вучоны ды не закатуе, як тваю русалку-юніверсалку.

      Міраслаў асушыў кубак, выцер вусны рукавом і прамовіў:

      – Дарэчы, яна ўчора была тут. Сядзела вунь на той бярозцы, у храм не ўвайшла – ну канешне, куды ёй, закладной! Мілата не пусціць. Чакала, пакуль я выйду сам і без крыжа. Скардзілася на вас. Аб табе казала, што прыйдзеш.

      Янік дастаў з кішэні грэбень і працягнуў музейніку.

      Міраслаў выцер кубак крысом і паставіў на месца. Потым ён адчыніў вялікую скрыню, што стаяла каля алтара. Скрыня амаль даверху была напоўненая грэбнямі – жалезнымі, срэбнымі, меднымі. Музейнік паклаў русалчын грэбень у скрыню і закрыў яе.

      Потым Міраслаў прайшоўся каля стэнда з крыжамі, уважліва разглядаючы іх, і, нарэшце, выняў з-пад шкла адзін – маленькі, на залатым ланцужку. Музейнік пакруціў яго ў руках, павярнуўся да хлопца і спытаўся:

      – Ты мне скажы: будзеш яе берагчы? Бо нашто істоту ачалавечваць, калі яна нікому не патрэбная?

      – Буду берагчы! – адказаў Янік.

      – Як хочаш, каб яе звалі? Можа, Марыяй?

      – Можна і Марыяй. Прыгожа.

      Святар усміхнуўся:

      – Вось і добра! Развучым цябе і яе займацца забойствамі, навучым дарыць жыццё… А сына твайго першага ахрысцім Міраславам!

      Глобус Еўропы

      – Ці ёсць у вас глобус Еўропы? – спытаўся хлопчык у прадаўца.

      Хлопчык быў маленькі і канапаты, а прадавец – вялікі і барадаты.

      – Не, хлопчык. Няма. Учора прадаў апошні, а новую партыю яшчэ не прывезлі,– з усмешкай адказаў прадавец, пагладзіўшы рукой бараду.

      – Шкада, – расчаравана прамовіў хлопчык і скіраваўся да выхаду.

      – Пачакай, хлопчык! – паклікаў прадавец. – Нашто табе Еўропа? Яна такая мізэрная! Вазьмі лепш Ганімед.

      Мужчына зняў з паліцы глобус Ганімеда і ўключыў яго ў сетку. Глобус, падсвечаны знутры, закруціўся вакол сваёй восі, і з яго загучала модная песенька.

      – Вось, паглядзі: і глобус, і лямпа, і радыёпрымальнік – тры ў адным! І сам Ганімед – не тое, што Еўропа, ён вялікі і жалезны, сапраўдны мужчына! Ты ж хочаш вырасці сапраўдным мужчынам?

      Хлопчык кіўнуў.

      – Тады Ганімед – тое, што табе трэба! А ведаеш, хто такі Ганімед? О, я раскажу табе! Гэта быў сын траянскага цара Троса! Царэвіч, вось хто! І сам Юпітэр, ператварыўшыся ў арла, знёс яго на спіне ў свае нябесныя апартаменты, да багоў. Ну як? Бярэш?

      – Не, – сказаў хлопчык. – Мне трэба Еўропа.

      Прадавец паставіў Ганімед на прылавак і ўзяў з паліцы іншы глобус – жоўта-залаты, увесь пакрыты кратарамі.

      – Можа быць, табе спадабаецца Ія? – спытаўся мужчына ў хлопчыка. – Яна ўся жоўтая, таму што на ёй многа серы. Толькі зірні, якая яна гарачая, колькі тут вулканаў! На ёй можна гатаваць ежу!

      Прадавец уключыў глобус, і той пачаў разагравацца,