Мой дзень пачынаецца (зборнік). Коллектив авторов

Читать онлайн.
Название Мой дзень пачынаецца (зборнік)
Автор произведения Коллектив авторов
Жанр Поэзия
Серия
Издательство Поэзия
Год выпуска 2015
isbn 978-985-02-1385-3



Скачать книгу

Ханько. У яе сэрцы тырчэў шпрыц з прэпаратам.

      Праз дзень у суседнім павільёне загінула Святлана Вярба: як быццам, аступілася і патрапіла пад моцны электрычны разрад.

      – Гэта не тыя ахвяры. Русалка хацела зацягнуць мяне ў ваду, – сказаў Янік над целам Вярбы. – Яна не супакоіцца, пакуль не атрымае сваё.

      Увечары Янік не пакінуў лабараторыю разам з іншымі. Ён сеў на падлогу ў цэнтры павільёна і стаў чакаць.

      Як толькі электронны гадзіннік абнуліў час на новыя суткі, у павільён увайшла русалка. Яна спаймала сваімі бяздоннымі вачамі позірк хлопца, мякка ўсміхнулася яму, села побач і ціха сказала:

      – Вось і ты…

      – Як ты выбралася з вальера? – спытаў Янік.

      – Кінула грэбень і перарубіла ім правады.

      – Калі табе быў патрэбны я – нашто столькі ахвяр?

      – Боль за боль. Дарэчы, тыя дзве не мучыліся так, як мучылі мяне.

      – А трэцюю за што?

      Русалка правяла грэбенем па валасах. Ружовы шнар на яе шыі пачырванеў.

      – Смерць за смерць, – прашаптала яна.

      Хлопцу вельмі захацелася дакрануцца да русалкі.

      – Скажы… чаму ты залішыла сябе жыцця? – спытаўся Янік і правёў далонню па яе шыі.

      Русалка зажмурылася ад асалоды.

      – З-за хлопца. Ён пабраўся шлюбам з другой, – вымавіла яна, схапіла руку хлопца і пацалавала яе.

      – І дзе ён цяпер?

      – Ён патануў год таму. Няшчасны выпадак!

      – А яна?

      – А яе… токам учора забіла!

      Русалка рассмяялася. Рэха яе смеху пракацілася па калідорах, некалькі разоў адскочыла ад прыборных панэляў і вылецела ў вентыляцыйную шахту.

      – Ты прыйшла па мяне? Забівай. – Янік лёг.

      – Не хачу.

      Янік устаў і адчыніў дзверы лабараторыі. З двара пацягнула чэрвеньскай свежасцю.

      – Тады ідзі на волю, на сваю бярозу.

      Русалка паглядзела Яніку ў вочы і сумна сказала:

      – І ісці не хачу. Я жыць хачу! З табой жыць! – тут яна загаварыла вельмі хутка і нервова: – Калі святар накіне на мяне крыжык і ахрысціць новым імем, я стану чалавекам – жывым чалавекам, я не буду памятаць, што са мной рабілі і што рабіла я! І дажыву свой век сярод людзей! Табе ж падабаюцца вочы мае, рукі мае, стан? Дык знайдзі святара!

      – Дзе ж я табе яго знайду? Ужо стагоддзе, як наша афіцыйная рэлігія – юніверсалогія…

      – Я ведаю, я пры жыцці была юніверсалкай. Навука не ўмее ўваскрашаць, уваскрашае толькі вера! Ты ведаеш, куды трэба ісці! Я буду чакаць цябе тут. Аднясі яму мой грэбень!

      Русалка ўсадзіла грэбень у валасы Яніка і знікла.

      Янік падышоў да маленькай царквы, якая насіла статус архітэктурнага помніка і таму не была зруйнаваная апантанымі чыноўнікамі-юніверсолагамі. Цяпер тут быў арганізаваны «Музей хрысціянства». У ім пастаянна жыў загадчык, вартаўнік і экскурсавод – трыадзіны прафесійна і цэласны духоўна музейнік Міраслаў, аб якім хадзілі чуткі, што ён па начах служыць малебны і нават хрысціць дзяцей.

      Янік узышоў па каменных прыступках і,