На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа

Читать онлайн.
Название На крок назад, на дзень наперад (зборнік)
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-609-8075-17-5



Скачать книгу

гэта пасуе абставінам і жаданьням – трэба проста легчы ў гурбу, зрабіўшы зь яе сьнежны фатэль, дастаць пляшку шнапсу й да раніцы піць… Сьнег някепска грэе, гарэлка трымае ў пэўным стане, ты нібы не пʼянееш…

      Пад канец адзінаццатай клясы я мусіў вынесьці для сябе нейкія веды, нейкі розум, але будучыня бачылася цьмянай, хоць і насычанай плянамі… З ангельскай клясы я запомніў адзін сказ: "Learning foreign languages gives us opportunity not to lag behind the time".[4] Але гэта, па сутнасьці, лухта.

3.09. – 18.09.2011Менск – Львоў

      Сэмэстры

      …чым далей прасоўваецца гэты аповед, тым болей я яго адчуваю невычэрпным. Ён бясконцы, як сама эвалюцыя сьвету. І ўяўляе зь сябе вывяржэньне ўсяго таямнічага, падарожжа ў самых неверагодных шыротах – пакуль у нейкай кропцы раптам не пачнеш разумець, што тое, што апавядаецца, ня так істотна, як сам аповед.

Генры Мілер, "Разважаньне пра пісьменства"

      Два гады запар я наведваў рэпэтытара па біялёгіі, які рыхтаваў мяне да мэдычнага ўнівэрсытэту. Рэпэтытар была старой жанчынай, выкладчыцай катэдры біялёгіі, насіла парык і брала стос даляраў за гадзіну. Бацька тады зарабляў дастаткова.

      Экзамэны прайшлі, я не дабраў да бясплатнага навучаньня аднаго бала, мой лёс мусіў вырашыцца на паўплатным навучаньні. Быў агульны сход абітурыентаў. Пад канец агучылі маё прозьвішча й яшчэ дзьвюх дзяўчат. Абіралі аднаго між намі трыма, хто будзе вучыцца на паўплатным. Абралі дзяўчо зь нейкай вёскі, яна, да таго ж, была сіратою, яе гадавала бабуля.

      Я, вядома, ня супраць такіх ільгот, але калі абіраюць паміж гарадзкімі й вяскоўцамі, звычайна больш шанцаў у вяскоўцаў. Чаму так?.. Таму, што ў іх горшая школьная адукацыя? Мне здаецца, па ўсёй краіне настаўнікі аднолькавыя. Гэта ж нейкая пастка, калі вяскоўцы, троечнікі, вучацца ў галоўным ВНУ краіны, а гарадзкія часта выцесьненыя на пэрыфэрыю! Я быў абураны й шакаваны, пакрыўджаны й зьнішчаны… Праз тыдзень я здаў іспыты ў цалкам іншую галіну дзейнасьці, мне было наканавана зь пераменным посьпехам шэсьць год вучыцца на культуроляга на факультэце міжнародных адносінаў у БДУ.

      Першы курс быў цьмяны й пасіўны… я амаль не цікавіўся студэнцкім жыцьцём, у мяне была дзяўчына на сем год старэйшая за мяне, з Паўночнай Карэі, лялечная, прывабная… я захапляўся ёю.

      Першыя два сэмэстры былі перамяшаныя й скамечаныя, усе студэнты толькі пачыналі разварушвацца, толькі прайшло пасьвячэньне ў новае жыцьцё, але некалькі дэканаў ужо былі мною пакрыўджаныя й абураныя маімі паводзінамі… Добра, што яны мяне больш ніколі ня бачылі з бутэлькаю партвэйна й самакруткай у зубах каля Палацу спорту на вечарынах з нагоды Дня студэнта, інакш, напэўна, пазналі б.

      Я атачаўся сябрамі – панкам, алькаголікам, шызафрэнікам, мізантропам і шлёндрай. Мы больш часу бавілі каля нашага зялёнага вучэбнага будынка (называлі яго – хлеў), распальвалі ў кустах агонь (кусты тады былі вялікія й буйныя, сьцяною хавалі пустэчу, якая потым абрасла двума блёчнымі шматпавярховікамі),



<p>4</p>

Вывучэньне замежных моваў дае нам магчымасьць не апынуцца па-за сучаснасьцю (з анг.).