На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа

Читать онлайн.
Название На крок назад, на дзень наперад (зборнік)
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-609-8075-17-5



Скачать книгу

атрымлівалі прадукт сваёй творчасьці – эгаістычных падлеткаў.

      Настаўніца па біялёгіі была настолькі намі закатаваная, што неяк падчас урокаў давялося выклікаць хуткую. Настаўніца з сардэчным прыступам ляжала ў шпіталі зь месяц, а праз год памерла, так і не пасьпеўшы ў нас давыкладаць. З прыходам новай настаўніцы ў мяне адкрылася другое дыханьне, і на алімпіядзе па біялёгіі я выйшаў на раён, пасьля перамогі атрымаў магчымасьць прадстаўляць сябе й школу на гарадзкой алімпіядзе, але… я праспаў у той дзень. Я мусіў ехаць на «горад» разам зь біялягіцай і дырэктарам, яны мяне чакалі каля мэтро, а я спаў… Гэта было сорамам для ўсіх біёлягаў… Потым я цьвёрда вырашыў рушыць у мэдыцыну, каб замольваць гэты грэх.

      Дзявятая кляса – мы былі зачараваныя новым настаўнікам рускай літаратуры: гэты вусаты дзядзька (дарэчы, вусы ў яго расьлі ў рот, яны загіналіся пад верхнюю губу й ліплі да зубоў, ён часта любіў дакранацца да іх языком) адкрыў нам цуд спрэчак – уся кляса толькі й рабіла, што спрачалася наконт прачытаных твораў. Было сапраўды цікава ў яго вучыцца, але новы настаўнік праз год нас пакінуў, уладкаваўшыся завучам у гімназію.

      У дзявятай мы ўсе гулялі ў сямʼю – хтосьці камусьці быў бацькам, дзядзькам, братам, кузэнам, сястрою, жонкаю, каханкаю, кузынаю. Уся кляса нібыта зварʼяцела, выбух адбыўся, гармоны ўзялі сваё – усе мы даўно перацалаваліся і пераабдымаліся.

      ""Крыжачок" – віно, якое танчыць". Невядома, хто яго так назваў, напэўна, проста прыжылося ў народзе, але гэтае азначэньне "чарніла" я пачуў ад кагосьці са старшаклясьнікаў і распавёў свайму сябру Андрэю ў чароўны момант непасрэднага знаёмства зь віном… Мы былі ў невялікім дворыку, з усіх бакоў абнесеным зялёнай сьцяной каштанаў, гэта стварала ўтульны настрой для кампаніі і хавала нас ад мінакоў. Дзьве лаўкі зручна разьмясьцілі нашыя целы, нас было восем, ня лічачы некалькіх старшаклясьнікаў, якія ведалі, што рабіць з гэтым пойлам…

      Глыток ― і тухлая, салодкая вадкасьць прайшла па страваводзе ў страўнік… Цэлую шклянку нагбом! Сяброўкі глядзелі на мяне, як на героя… Старшаклясьнік толькі выскаляўся, а мы яму падыгрывалі, мы былі такія ж дарослыя, як і ён… Пасьля першай, другой, трэцяй шклянкі ўсе запалілі. Праз хвіліну кожны з нас быў ужо ня ў гэтым сьвеце, усе апʼянелі й паводзілі сябе як варʼяты… Нам захацелася пайсьці ў клюб, які знаходзіўся літаральна за два крокі ад нашага дворыка. Мы дапілі «Крыжачок» і скіраваліся туды.

      Мяне хістала ў розныя бакі, сьвядомасьць разьдзірала на часткі, мне не хацелася танчыць…

      Не дамаўляючыся, мы ўчатырох накіраваліся ў прыбіральню… але самае жорсткае пачалося ў той момант, калі, выходзячы з прыбіральні, мы з Андрэем перасякліся з нашымі дзяўчатамі. Нас ахапіў шал, натуральна, не было ніякага сэксу, проста мы пачалі цалавацца, мацаючы адно аднаго… Непрыкметна мы трапілі ў мужчынскую прыбіральню, атрымліваючы першы блядзкі досьвед у жыцьці… Спыніцца было вышэй за нашыя сілы, тут уладарыў юрлівы пачатак… Я казаў