На крок назад, на дзень наперад (зборнік). Сяргей Календа

Читать онлайн.
Название На крок назад, на дзень наперад (зборнік)
Автор произведения Сяргей Календа
Жанр Современная зарубежная литература
Серия
Издательство Современная зарубежная литература
Год выпуска 2013
isbn 978-609-8075-17-5



Скачать книгу

Маладэчна. 12 сотак, бацькам у той час было каля трыццаці год. Зямлі зашмат як на дваіх дарослых і двух малых, але што паробіш. Спачатку энтузіязму хапала на тое, каб падтрымліваць праполатымі й засаджанымі пяць сотак з пахілым парніком й разваленым летнім домікам. Бацька здолеў толькі выкапаць бульдозэрам вялікі катлаван – месца пад мур для трохпавярховага дому… Гэты катлаван, напэўна, і да гэтага часу залівае вадою, там гадуюцца жабы… Так бы мовіць, прыватная сажалка атрымалася.

      Суседзі з бакоў, як і зьверху (а нашае лецішча нібыта спускалася з гары й было каля шашы), спрэс былі старэйшыя за ўсю нашую сямʼю, разам узятую, калі не ўдвая, то ў паўтара раза дакладна. Мелі яны шмат сыноў і дачок, унукаў і ўнучак, працавалі з імпэтам – будавалі харомы й палацы, садзілі блакітныя елкі й узводзілі альтанкі й парнікі… Мы на ўсё гэта пазіралі сарамліва й стараліся як мага лепей даглядаць сваю зямлю. Але адным пальцам вузла не завяжаш. Каб былі мы з братам дарослымі, мо' штосьці пайшло б па-іншаму… а так усё, што нам, малым, было наканавана, – зьбіраць кіслыя парэчкі й даглядаць сабаку, каб той ня рыў кратовыя норы пад кустамі й не псаваў грады.

      Самыя няўдзячныя ягады – парэчкі: сядзіш пад кустом, брудны, стомлены, у галаву пячэ, зьбіраеш чырвоныя пацеры, а іх шмат, нават зашмат, і падʼесьці ня здольны – хто ж будзе есьці гэтыя кіслыя парэчкі… Адным словам, пакуты, а тады яшчэ ўсю зіму сочыва з гэтых ягад есьць – жах!

      Потым лецішча пакрысе стала закінутым, парасло бярозамі й хрэнам, які разрастаўся, як пустазельле, разам з маліньнікам… Карацей, адабралі ў нас зямлю за недагляд, і мы апынуліся вольнымі ад гэтай маруднай апрацоўкі цаліны, узараная зямля якой пасьля кожнага дажджу сьцякала са схілаў да шашы.

      Праз дванаццаць год у нас зьявілася новае лецішча, каля Сяргееўскага вадасховішча, разьмешчанае крыху бліжэй да Менску, у два разы меншае па плошчы – шэсьць сотак з утульным летнім домікам. Вакол – лес, вада, рыба, грыбы, дзікія жывёлы й мы… але ўжо дарослыя й здольныя працаваць. Бацькі адразу накінуліся на зьбіраньне грыбоў і ягад…

      Чалавек у крыві, у генах мае жарсьць да зьбіральніцтва. Як там было ў старажытнасьці, чым займаліся?.. Так, зьбіральніцтва, рыбалоўства, паляваньне… Але я не трываю такіх справаў. Мне нецікава й самотна швэндацца па лесе, шукаючы ягады й грыбы, я дзіця ўрбанізацыі. Бацькі любілі прывозіць дадому шмат назьбіраных масьлятаў, груздоў, сыраежак і лісічак, навозілі ягад… Усё гэта перабіралася, варылася, закатвалася.

      Сёмая кляса… Мы зноў ішлі ў школу, а разам з намі йшоў дождж, быў кастрычнік. Восень, забруджаная апалым лісьцем на волкай скуры зямлі, чорнымі плямамі глядзела нам у вочы, мы былі стомленыя, нявыспаныя, незадаволеныя, разьюшаныя, змушаныя па адной і той жа сьцяжынцы крочыць да сьвятла розуму, да "новых ведаў", якія збольшага складаліся зь непатрэбных рэчаў – іх вызначылі нейкія тоўстыя мужчыны ў працёртых гарнітурах, недзе там, на далёкіх дзяржаўных сходах.

      Восеньню мне зноў было не да вучобы: гульні ў бутэлечку на пацалункі, цыгарэты й віно адцягвалі амаль усю ўвагу, але больш за ўсё часу я пачаў выдаткоўваць на гульні ў першую ў сваім жыцьці прыстаўку, якую дзядзька неяк прыцягнуў дадому й уключыў у наш тэлевізар "Віцязь". Тэлевізар паказваў гульні толькі ў чорна-белым зь зялёным адценьнем