Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Читать онлайн.
Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0



Скачать книгу

далей, пабачым. Пакуль што адвядзіце яго ў працэдурны кабінет, прамыйце страўнік і пастаўце, калі ачухаецца, клісцір, ды такі, каб усіх святых успомніў, каб ягоны рэўматызм спалохаўся і прапаў.

      Павярнуўшыся тварам да астатніх ложкаў, доктар Грунштэйн сказаў прамову, поўную прыгожых і разумовых сентэнцый.

      – Не думайце, што перад вамі вейкі асёл, якому можна наставіць нос. Я ведаю, што ўсе вы асталопы і хочаце дэзерціраваць з арміі, і паводле гэтага я з вамі абыходжуся. Я ў сваім жыцці бачыў сотні і сотні такіх ваяк, як вы. У той час як іх таварышы змагаліся ва фронце, явы мерыліся валяцца ў ложку, жыраваць па шпітальных харчах і чакаць, калі скончыцца вайна. Але яны страшэнна пралічыліся! I вы ўсе прагадаеце! Нават праз дваццаць гадоў вы будзеце енчыць, калі вам прысніцца, як вы тут у мяне сімулявалі!

      – Дазвольце далажыць, пане старшы ўрач, – пачуўся ціхі голас з ложка ля акна, – я ўжо зусім здаровы. Я ўжо ноччу заўважыў, што задуха ў мяне прайшла.

      – Ваша прозвішча?

      – Коваржык. Асмелюся далажыць, мне быў прапісаны клісцір.

      – Добра. Клісцір вы атрымаеце на дарогу, – вырашыў доктар Грунштэйн, – каб потым не скардзіліся, што мы вас тут не лячылі. Так, а цяпер усе хворыя, якіх я назваў, ідзіце за сяржантам і атрымайце ўсё, што кожнаму належыць.

      Кожны атрымаў прызначаную яму салідную порцыю. Некаторыя спрабавалі ўздзейнічаць на выканаўцу лекарскага загаду просьбамі альбо пагрозамі: маўляў, яны самі запішуцца ў санітары і, можа стацца, калі-небудзь сённяшнія медыкі самі трапяць да іх у рукі, але Швейк трымаўся мужна.

      – Не шкадуй мяне, – падахвочваў ён халуя, што ставіў яму клісцір, – памятай прысягу. Нават калі б тут ляжаў твой бацька або родны брат, пастаў яму клісцір – і ўсё тут. Не забывай, што на гэтых клісцірах трымаецца Аўстрыя. Перамога за намі!

      На другі дзень у час абходу доктар Грунштэйн спытаў Швейка, як яму падабаецца ў шпіталі. Швейк адказаў, што гэта ўстанова добраўпарадкаваная і высокапаважаная. За ўзнагароду ён атрымаў тое ж, што і ўчора, і ў дадатак яшчэ аспірын і тры парашкі хініну. Усё гэта ўсыпалі ў ваду і загадалі адразу ж выпіць.

      Сам Сакрат не піў сваю чашу з балігаловам так спакойна, як піў хінін Швейк, на якім доктар Грунштэйн выпрабаваў усе віды катаванняў. Калі Швейка ў прысутнасці лекара загортвалі ў халоднае мокрае прасцірадла, ён на пытанне доктара Грунштэйна, як яму гэта падабаецца, адказаў:

      – Асмелюся далажыць, пане старшы ўрач, прыкладна гэтак жа, як у купальні ці на марскім курорце.

      – Рэўматызм яшчэ не прайшоў?

      – Асмелюся далажыць, пане старшы ўрач, ніяк не хоча праходзіць.

      Швейка паддалі новым катаванням.

      У гэты час удава генерала пяхоты барона фон Батцангейма прыкладвала неверагодныя намаганні, каб адшукаць таго салдата, пра якога нядаўна газета «Багемія» пісала, што ён, калека, загадаў везці сябе за інвалідным вазку ў ваенную камісію і крычаў: «На Белград!» Гэта патрыятычнае выступленне дало падставу рэдакцыі «Багеміі» заклікаць чытачоў наладзіць збор сродкаў на карысць лаяльнага героя-калекі.

      Нарэшце пасля запыту ў паліцэйскай управе было высветлена, што прозвішча гэтага салдата Швейк.