Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Читать онлайн.
Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0



Скачать книгу

болей прыкідвацца. Вярнуліся да мяне і мова, і слых». Усе хворыя ўпрошвалі, каб ён не губіў сябе, але ён стаяў на сваім: маўляў, чуе і гаворыць, як усе астатнія. Так ён і далажыў раніцай пры абходзе.

      – Але доўга трымаўся, – заўважыў адзін, які сімуляваў, быццам у яго адна нага карацейшая за другую на цэлых дзесяць сантыметраў, – не раўня таму, што з паралюшам. Дастаткова было трох парашкоў хініну, аднаго клісціра і аднадзённага паста. Прызнаўся яшчэ да выпампоўвання страўніка. I ад паралюшу і следу не засталося. Даўжэй за ўсіх трымаўся той, пакусаны шалёным сабакам. Кусаўся, выў, вытвараў усё дасканала, але ніяк не мог дамагчыся пены каля рота. Мы яму дапамагалі як маглі, перад абходам казыталі па цэлай гадзіне; бывала, увесь ссінее, сутаргі зводзяць, а пены ля рота як няма, дык і няма. Гэта было жахліва! I калі ў час ранішняга абходу ён здаўся, нам было яго вельмі шкада. Выцягнуўся каля ложка, як свечка, аддаў чэсць і кажа: «Асмелюся далажыць, пане старшы ўрач, той сабака, які мяне ўкусіў, быў не шалёны». Старшы ўрач паглядзеў на яго так, што пакусаны аж закалаціўся ўсім целам і дадаў: «Асмелюся далажыць, пане старшы ўрач, мяне ўвогуле ніякі сабака не кусаў, гэта я сам сябе ўкусіў у руку». Пасля гэтага прызнання яго абвінавацілі ў членашкодніцтве – хацеў пракусіць сабе руку, каб не трапіць на фронт.

      – Усе хваробы, дзе патрабуецца пена ля рота, вельмі цяжка сімуляваць, – сказаў тоўсты сімулянт. – Вось, напрыклад, падучая хвароба. Быў тут адзін з падучкай, то заўсёды нам гаварыў, што лішні прыпадак не пашкодзіць, і падаў па дзесяць разоў на дзень. Ён выгінаўся ў курчах, сціскаў кулакі, вытрэшчваў вочы пад самы лоб, біўся аб падлогу, высоўваў язык як лапату. Карацей кажучы, эпілепсія была цудоўная, першакласная, самая непадробная. Але ні з таго, ні з сяго селі ў яго дзве скулы на шыі і дзве на спіне, і мінуліся курчы і біццё аб падлогу, бо не мог ні галавы павярнуць, ні шыі, не мог нават легчы. Паднялася тэмпература, і ў час абходу ў стане трызнення ва ўсім прызнаўся. Ды і нам усім з гэтымі яго скуламі нявесела было: з-за іх ён праляжаў з намі яшчэ тры дні, і яму была прызначана другая дыета: ранкам – кава з булачкай, на абед – суп, кнедлікі з падліўкай, увечары – каша або суп. I нам, з пустымі вычышчанымі страўнікамі, на поўнай дыеце, прыйшлося глядзець, як гэты мужык жарэ, чвякае, сапе і, перажраўшы, адрыгае. Гэтым ён падвёў трох іншых, з парокам сэрца. Тыя таксама прызналіся.

      – Лягчэй за ўсё, – прамовіў адзін з сімулянтаў, – сімуляваць шаленства. Побач у палаце ляжаць два настаўнікі. Адзін безупынна, і ўдзень, і ўночы, крычыць: «Вогнішча Джардана Бруна яшчэ дыміцца, аднавіце працэс Галілея!» А другі брэша: спачатку тры разы памалу «гаў, гаў, гаў», потым пяць разоў хутка «гаў-гаў-гаў-гаў-гаў», а потым зноў павольна – і так бесперастанку. Абодва вытрымалі больш за тры тыдні… Я спачатку таксама хацеў разыграць блазна, звар’яцелага на рэлігійнай глебе, і чытаць казані пра бязгрэшнасць папы. Але ўрэшце ў аднаго цырульніка на Малай Стране набыў сабе за пятнаццаць крон рак страўніка.

      – Я знаю аднаго камінара з Бржэўнава, – уставіў адзін пацыент, – ён вам за дзесяць крон зробіць такую гарачку,