Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Читать онлайн.
Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0



Скачать книгу

парады дзеншчыкам. Старадаўні дзяншчык мусіў быць сумленны, набожны, дабрадзейяы, праўдзівы, сціплы, адважны, працавіты – карацей кажучы, узор чалавека. Наша эпоха шмат што змяніла ў характары гэтага тыпу. Сучасны дзяншчык звычайяа і не набожны, і не дабрадзейны, і не праўдзівы. Ён хлусіць, абдурвае свайго гаспадара і вельмі часта ператварае жыццё свайго начальніка ў сапраўднае пекла. Гэта ліслівы раб, які выдумляе самыя вераломныя фокусы, каб спаскудзіць жыццё свайму пану.

      Сярод новага пакалення дзеншчыкоў ужо не знойдзеш такіх самаахвярных істот, якія дазвалялі б сваім панам з’есці сябе без солі, як гэта зрабіў шляхетны Фернанда, дзяншчык альмавірскага герцага. З другога боку, мы бачым, што камандзіры, змагаючыся не на жыццё, а на смерць са сваімі сучаснымі служкамі, ужываюць самыя розныя сродкі, каб утрымаць свой аўтарытэт. Часам справы даходзяць да своеасаблівага тэрору. У 1912 годзе ў Грацы праходзіў працэс, на якім выдатную ролю адыгрываў адзін капітан, які збіў да смерці свайго дзеншчыка. Капітан тады быў апраўданы, бо зрабіў гэта толькі два разы. На думку тых паноў, жыццё дзеншчыка не мела ніякай цаны. Дзяншчык – гэта толькі прадмет, часта нешта накшталт пудзіла для аплявух, раб, прыслужнік, папіхач. Не дзіўна, што такое становішча прымушае раба быць выкрутлівым і ліслівым. Яго пакуты на нашай планеце можна параўнаць толькі з перажываннямі хлопчыкаў-памочнікаў афіцыянтаў у рэстаранах у даўнія часы; у іх пачуццё добрасумленнасці выхоўвалі кухталямі ды выспяткамі.

      Аднак бываюць і такія выпадкі, калі дзяншчык узвышаецца да ролі любімчыка і свайго начальніка, тады ён робіцца страшылішчам роты, а то і батальёна.

      Усе унтэры стараюцца яго падкупіць, ён вырашае, каму і калі даць водпуск, ён можа пахадайнічаць, каб пры рапарце ўсё абышлося добра.

      У час вайны гэтыя любімчыкі часта атрымлівалі вялікія і малыя медалі за мужнасць і адвагу.

      У Дзевяноста першым палку я ведаў некалькі такіх. Адзін дзяншчык атрымаў вялікі сярэбраны медаль за тое, што ўмеў дасканала запячы ўкрадзеных ім гусей. Другога ўзнагародзілі малым сярэбраным за тое, што ён атрымліваў з дому багатыя харчовыя пасылкі, так што яго пан у час самага страшнага голаду напіхваўся так, што не мог хадзіць.

      A прапанову аб узнагароджанні свайго дзеншчыка гэты начальнік абгрунтоўваў так: «За тое, што ў баях праявіў надзвычайную мужнасць і адвагу і, не зважаючы на небяспеку для жыцця, не адыходзіў ні на крок ад свайго камандзіра пад моцным агнём праціўніка».

      A той у гэты час спусташаў у тыле куратнікі. Вайна змяніла адносіны паміж афіцэрам і дзеншчыком, і дзяншчык зрабіўся самай ненавіснай істотай сярод салдат. У яго заўсёды была цэлая банка кансерваў, тады як у камандзе банку дзялілі на пяцярых. Яго біклага была заўсёды напоўнена ромам ці каньяком, цэлы дзень гэтая жывёліна жавала шакалад, грызла салодкія афіцэрскія сухары, курыла сігарэты свайго гаспадара, пякла-смажыла цэлымі гадзінамі і насіла навюткую шчыгульненькую гімнасцёрку.

      Дзяншчык быў у самых блізкіх зносінах з ардынарцам і шчодра дзяліўся з ім аб’едкамі са