Прыгоды ўдалага салдата Швейка. Яраслаў Гашак

Читать онлайн.
Название Прыгоды ўдалага салдата Швейка
Автор произведения Яраслаў Гашак
Жанр Зарубежная классика
Серия
Издательство Зарубежная классика
Год выпуска 1921
isbn 978-985-04-0208-0



Скачать книгу

гэтым жа духу пісаў і «Прагер Тагеблат»*, дзе артыкул заканчваўся такімі словамі: «Калеку-добраахвотніка праводзіў натоўп немцаў, якія сваім целам ахоўвалі яго ад самасуду чэшскіх агентаў Антанты».

      «Багемія»*, публікуючы такое ж паведамленне, патрабавала, каб калекапатрыёт быў узнагароджаны, і аб’явіла, што рэдакцыя газеты прыме ад нямецкіх грамадзян падарункі для невядомага героя.

      Аднак калі гэтыя тры газеты лічылі, што чэшская зямля не магла даць больш высакароднага грамадзяніна, то прызыўная камісія гэтага погляду не падзяляла. Асабліва старшы вайсковы ўрач Баўтцэ. Гэта быў няўмольны чалавек, які ва ўсім бачыў круцельскія спробы ўнікнуць вайсковай службы, фронта, кулі і шрапнелі. Вядомы яго вырак: «Das ganze tschechische Volk ist eine Simulantenbande». За дзесяць тыдняў сваёй дзейнасці ён з 11 000 грамадзян 10 999 прызнаў сімулянтамі і выкрыў бы і таго адзінаццацітысячнага, каб гэтага шчасліўца не хапіў паралюш у той самы момант, калі доктар закрычаў на яго: «Kehrt euch!»

      – Аднясіце гэтага сімулянта! – сказаў Баўтцэ, пераканаўшыся, што той памёр.

      I менавіта перад ім у той незабыўны дзень стаў Швейк, зусім голы, як і ўсе астатнія, сарамліва прыкрываючы сваю галізну мыліцамі, на якія абапіраўся.

      – Das ist wirklich ein besonderes Feigenblatt, – сказаў Баўтцэ, – такіх фігавых лісткоў у раі не было.

      – Камісаваны па ідыятызму, – абвясціў фельдфебель, зазірнуўшы ў яго паперы.

      – А яшчэ на што скардзіцеся? – спытаў Баўтцэ.

      – Асмелюся далажыць, у мяне раматус, але служыць пану імператару буду да апошняй кроплі крыві, – сціпла сказаў Швейк. – У мяне ацякаюць калені.

      Баўтцэ кінуў на ўдалага салдата Швейка дзіўны погляд і зароў:

      – Sie sind ein Simulant!»

      I, звяртаючыся да фельдфебеля, з ледзяным спакоем сказаў:

      – Den Kerl sogleich einsperren.

      Два салдаты з прымкнутымі штыкамі павялі Швейка ў гарнізонную турму. Швейк ішоў на мыліцах і са страхам адчуваў, што яго раматус праходзіць. Пані Мюлер чакала Швейка з вазком на мосце, але, убачыўшы яго паміж двума штыкамі, заплакала і ціха адышла ад вазка, каб ужо ніколі да яго не вяртацца.

      A ўдалы салдат Швейк сціпла ішоў у суправаджэнні ўзброеных абаронцаў дзяржавы. Штыкі ззялі на сонцы, і на Малай Стране перад помнікам Радзецкаму* Швейк звярнуўся да натоўпу, які яго праводзіў:

      – На Белград! На Белград!

      I маршал Радзецкі задуменна глядзеў са свайго п’едэстала на ўдалага салдата Швейка, які з рэкруцкім букецікам на пінжаку кульгаў на старых мыліцах.

      Нейкі салідны пан тлумачыў людзям, якія стоўпіліся вакол яго, што вядуць «дызенціра».

      Раздзел VIII. Швейк – сімулянт

      У гэтую вялікую эпоху вайсковыя ўрачы вылузваліся са скуры, каб выгнаць з сімулянтаў д’ябла сабатажу і вярнуць іх зноў у лона арміі. Была ўведзена шматступенная сістэма пакут для сімулянтаў і людзей, западозраных у тым, што яны сімулянты: сухотнікаў, рэўматыкаў, людзей з кілой, запаленнем нырак і іншымі хваробамі.

      Катаванне, якому паддавалі сімулянтаў, было сістэматызавана,