Название | Дэманы доктара Глінскага |
---|---|
Автор произведения | Сяргей Егарэйчанка |
Жанр | Современная зарубежная литература |
Серия | |
Издательство | Современная зарубежная литература |
Год выпуска | 2019 |
isbn | 978-985-7210-08-4 |
– Дзякуй, Тамім.
Араб нахіліў галаву, развярнуўся і хутка пакінуў памяшканне. Я застаўся зусім адзін у вялізнай зале.
Роўна ў 22.00 я дакрануўся да іконкі выкліку.
Велізарны экран на сцяне ажыў, аднак малюнка на ім не з’явілася. Замест яго загарэліся словы «No image». Практычна адразу ў зале загучаў мяккі і прыемны голас.
Ён даносіўся адусюль, але не біў па вушах, гук быў настроены надзвычай камфортна – так, што я мог бы чуць яго з любой кропкі залы, аднак пры гэтым мой уласны голас, не будучы ўзмоцнены апаратна, не губляўся на яго фоне.
– Добры дзень, Якуб. Я вельмі рады, што вы прынялі маё запрашэнне аглядзець архіпелаг. Гэта дае мне надзею, што вы не адмовіце нам і пагадзіцеся працаваць над нашым праектам.
Па голасе я не мог вызначыць узрост прамоўцы. Гэта з роўным поспехам мог быць як мужчына сярэдніх гадоў, так і досыць пажылы чалавек. Тэмбр заварожваў, ён быў нібы мяккі цёплы ваўняны плед, у які хацелася загарнуцца і лашчыцца ў ім – стваралася ўражанне, што ўладальнік гэтага голасу – чалавек, з аднаго боку, валявы і мудры, а з другога – мяккі і лагодны.
– Добры дзень, Даніял. Я магу зваць вас менавіта так?
– Мяркую, што так будзе зручна і мне, і вам. Спадзяюся, вы таксама дазвольце мне называць вас па імені?
– Калі ласка.
– Дзякуй вам. Перш за ўсё, я хацеў бы пацікавіцца вашымі першымі ўражаннямі ад убачанага. Тамім павінен быў ужо паспець многае паказаць і расказаць вам, але словы – гэта ўсяго толькі бязважкі імпульс, непараўнальны з вопытам, атрыманым асабіста.
– Даніял, вы, верагодна, многае ведаеце пра мяне і шмат чулі, што для майго кепскага характару ўласціва парушаць правілы гульні. Я не схільны прымаць рашэнні і даваць каментары, не валодаючы ўсёй неабходнай інфармацыяй. У вас на руках усе карты, я ж пакуль ведаю вельмі мала, таму, з вашага дазволу, я хацеў бы сам спачатку задаць вам некалькі пытанняў.
– Гэта справядліва. Пытайцеся.
– Я разумею, што вы не жадаеце раскрываць сябе, аднак я павінен задаць гэтае пытанне. Хто вы такі?
Голас секунду памарудзіў з адказам.
– Вы маеце права задаваць такія пытанні, Якуб. Роўна настолькі, наколькі я маю права не адказваць на іх. Аднак я не магу рызыкаваць